Свет55

У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана

Вайсковыя выдаткі расійскага бюджэту ў 2025 годзе амаль на 20% перавысяць першапачаткова запланаваны ўзровень. Пра гэта паведаміў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў падчас пасяджэння калегіі ведамства, піша The Moscow Times.

Фота: Sergey Bobylev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Са слоў Белавусава, агульныя выдаткі Міністэрства абароны дасягнуць 7,3% валавага ўнутранага прадукту, што складае каля 15,9 трыльёна расійскіх рублёў (амаль 197 мільярдаў даляраў). Гэта на 2,4 трыльёна рублёў (каля 29 мільярдаў) больш, чым было прадугледжана ў бюджэце на 2025 год (6,2% ВУП, ці 13,5 трыльёна рублёў (каля 162 мільярдаў даляраў).

У параўнанні з 2024 годам вайсковы бюджэт вырас амаль у паўтара раза, а калі параўноўваць з 2021 годам — павялічыўся ў 4,5 разы.

Выдаткі, якія непасрэдна звязаныя з вайной ва Украіне, складуць 5,1% ВУП, ці каля 11,1 трыльёна рублёў (каля 133,2 мільярда даляраў). У сярэднім гэта прыкладна 213 мільярдаў рублёў (2,56 мільярда даляраў) на тыдзень — сума, супастаўная з гадавым бюджэтам буйных расійскіх рэгіёнаў. Гэтыя лічбы Белавусаў агучыў у прысутнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Разам з тым міністр адзначыў, што вайсковыя выдаткі, не звязаныя з баявымі дзеяннямі, у выніку скарачэнняў і пераносу часткі праграм былі зніжаныя з 2,7% ВУП у 2024 годзе да 2,2% у 2025-м. А вось частка бюджэту, якая тычыцца «спецыяльнай ваеннай аперацыі», істотна павялічылася.

На 2026 год расійскія ўлады плануюць выдаць «на абарону» 12,93 трыльёна рублёў (155,16 мільярда даляраў), што складзе каля 5,5% прагназаванага ВУП. Калі ж улічыць таксама выдаткі на нацыянальную бяспеку, то агульныя выдаткі на войска, паліцыю і спецслужбы дасягнуць 16,84 трыльёна рублёў (каля 202 мільярдаў даляраў) — гэта каля 38% усіх бюджэтных выдаткаў краіны.

Каментары5

  • імперыі д'ябла не доўга засталося яна да 1991 N2 крочыць хутка
    18.12.2025
    "У Расіі сёлета выдалі на вайну на 20% больш грошай, чым было запланавана" i уралс $ 36 - $40 згодна Bloomberg. імперыі д'ябла не доўга засталося яна да 1991 N2 крочыць хутка
  • грынч
    18.12.2025
    спадзяюся усё ідзе на чорныя пакеты
  • tak, усё як ў 80х kali эканоміка эсэсэра абрынулася
    18.12.2025
    імперыі д'ябла не доўга засталося яна да 1991 N2 крочыць хутка,

    tak, усё як ў 80х, калі Пры кошце “чорнага золата” ў 15–23 даляры за барэль імперская эканоміка эсэсэра абрынулася, і бальшавіцкая імперыя сама развалілася.

    "Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»"
    -NN

Цяпер чытаюць

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіту Мелказёрава пакажуць у навагоднім канцэрце «Белсата»1

Генерал-лейтэнант Сарвараў, падарваны ў аўтамабілі ў Маскве, загінуў11

Два расійскія знішчальнікі былі знішчаны падчас дыверсійнай аперацыі на вайсковай авіябазе пад Ліпецкам — ГУР

Учыніў самагубства амерыканскі акцёр Джэймс Рэнсан2

Гаспадара таго самага Мухтара з серыяла асудзілі за палітыку1

У Маскве падарваны аўтамабіль. Папярэдне, у ім быў генерал-лейтэнант Сарвараў1

Трамп адклікае 29 амерыканскіх дыпламатаў з замежных пасольстваў, у тым ліку з Еўропы

«Мы дасягнем яго абрання 48‑м прэзідэнтам ЗША». Удава і прыхільнікі Чарлі Кірка падтрымалі Джэй Дзі Вэнса2

Невядомыя разбілі партрэты загінулых каля будынка амбасады Беларусі ў Вільні7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»1

Пра Мелказёрава ў яго апошні дзень: «Было адчуванне, што ён стомлены, бракуе энергіі, рысы твару былі запалыя»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць