Вайна1818

Мерц параўнаў Пуціна з Гітлерам, правёў паралелі з 1938 годам і сказаў, што будзе рабіць Еўропа

«Калі Украіна падзе, ён не спыніцца», — папярэджвае канцлер Германіі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images 

Выступаючы 13 снежня на партыйнай канферэнцыі свайго альянсу ХДС/ХСС, Фрыдрых Мерц назваў аднаўленне канкурэнтаздольнасці і абараназдольнасці Германіі галоўнымі прыярытэтамі свайго ўрада, абгрунтаваўшы гэта небяспекай з боку Расіі.

Мерц падкрэсліў, што вайна Расіі — гэта не лакальны канфлікт, які адбываецца недзе далёка; на яго думку, гэта адкрыты выклік усёй заходняй цывілізацыі:

«Мінімум з 24 лютага 2022 года мы ведаем, што ўсё тое, да чаго мы тут прызвычаіліся, больш не з’яўляецца нечым само сабой зразумелым. У Еўропе зноў вайна. І гэтая вайна не недзе там далёка — за дзве гадзіны лёту, ва Украіне. Гэта штодзённая атака на ўсю Еўропу.

Тэрытарыяльна — супраць Украіны, але ва ўсіх адносінах таксама супраць Еўрапейскага саюза, супраць згуртаванасці ў Еўропе, супраць нашых сетак перадачы даных, супраць нашай свабоды, супраць нашай інфармацыйнай свабоды. Так, мы не ў стане вайны, але мы больш не жывём і проста ў міры».

«Дарэчы, 24 лютага 2022 не быў першым днём. Насамрэч, ужо май 2014 года быў тым днём, калі мы павінны былі гэта зразумець», — заўважыў Мерц і нагадаў, што ў той час многія палітыкі баяліся дзейнічаць рашуча, азіраючыся на 1914 год, каб выпадкова не справакаваць сусветную вайну.

На погляд лідара ХДС, гэтая аналогія аказалася фундаментальна памылковай.

Больш дакладнай гістарычнай аналогіяй быў бы 1938 год: Мюнхенскае пагадненне, паводле якога нацысцкая Германія атрымала чэхаславацкія Судэты. Яго заключылі з Гітлерам прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Чэмберлен і Францыі Даладзье.

«Гістарычныя аналогіі заўсёды трэба ўспрымаць з асцярожнасцю. Але выснова з гэтага — меркаванне, што трэба прадухіліць ціхае і непрыкметнае ўпаўзанне ў канфлікт, як у 1914 годзе, — прынамсі, азіраючыся назад, аказалася прынцыпова памылковай гістарычнай аналогіяй.

Было б, мабыць, больш правільна ўзяць 1938 год у якасці гістарычнай аналогіі. Насамрэч гэта была тая самая схема, якую мы павінны былі распазнаць яшчэ ў 2014 годзе».

Палітык правёў наўпроставую паралель паміж апетытамі Гітлера і Пуціна, адзначыўшы, што спробы замірэння агрэсара тэрыторыямі не працуюць. Ён перасцярог ад думак, што Расія спыніцца на Украіне:

«Калі Украіна падзе, ён не спыніцца. Гэтак жа, як Судэцкай вобласці было недастаткова [Гітлеру] у 1938 годзе. І той, хто сёння думае, што на гэтым усё скончылася, няхай уважліва ўчытваецца ў яго стратэгіі, дакументы, прамовы і выступы.

Не, дарагія сябры, тут гаворка ідзе пра карэннае змяненне межаў у Еўропе, аднаўленне старога Савецкага Саюза, у межах старога Савецкага Саюза, з вялікай пагрозай, у тым ліку ваеннай пагрозай для краін, якія раней належалі да гэтай імперыі», — даводзіць Мерц.

Каб пазбегнуць катастрофы, Мерц прапануе план з чатырох крокаў, які фактычна азначае вяртанне да палітыкі ваеннага стрымлівання.

Першы і нязменны пункт — гэта дапамога Украіне. Другі — забеспячэнне згуртаванасці ўнутры Еўрапейскага саюза. Прычым Мерц асобна падкрэсліў неабходнасць зноў уключыць у гэтыя агульныя стратэгічныя кірункі і Вялікабрытанію. Трэцім крокам ён назваў падтрыманне альянсу НАТА «так доўга, як гэта магчыма», бо менавіта заходні альянс застаецца фундаментам бяспекі. І, нарэшце, чацвёрты пункт — гэта масіўныя інвестыцыі ва ўласную абараназдольнасць Германіі.

«І калі ласка, няхай ніхто не кажа, што гэта старая і састарэлая канцэпцыя. <…> Мы маем вялікае шчасце жыць у міры. І мы не павінны рызыкаваць гэтым. І я не гатовы рызыкаваць гэтым таксама».

Каментары18

  • Filipp
    14.12.2025
    "Мінімум з 24 лютага 2022 года мы ведаем, што ўсё тое, да чаго мы тут прызвычаіліся, больш не з’яўляецца нечым само сабой зразумелым. "©
    Так, беларусы гэта зразумелі ў 20тым, а Мерц у 22гім, нельга з дапамогай слоў кіраваць светам. За тым, хто кіруе, вінна стаяць сіла, а не прыгожыя словы пра прыгожыя ідэалы.
  • прозрели частично и поздно
    14.12.2025
    А что будет делать Мерц и Европа, когда поймут, что США трампа играют на стороне путина (гитлера) ?
  • 44
    14.12.2025
    Путин полезет дальше, 26% бюджета на военные цели на 2026 год. Лукашенко выпустил политических , потому что они ему не нужны, будут мешать, когда Беларусь станет полноценным агрессором, а не просто территорию предоставит. Потому и активы свои выводит из страны , он знает краны Путина.

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі31

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў31

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі31

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць