Вайна1212

Сёння спаўняецца роўна 10 гадоў пачатку вайны на Данбасе

12 красавіка 2014 года ўзброены атрад пад камандаваннем экс-палкоўніка ФСБ Гіркіна-Стралкова захапіў Славянск. Праз два дні, 14 красавіка, выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў аб'явіў пра пачатак антытэрарыстычнай аперацыі (АТА).

Украінскія вайскоўцы ў 2014 годзе. Фота: segodnya.ua

Гэтаму папярэднічала анексія Крыма, падзеі так званай «рускай вясны» на паўднёвым усходзе Украіны, стварэнне ў Данецку 7 красавіка «ДНР». Аднак ніводная з гэтых падзей не суправаджалася баявымі дзеяннямі, хаця зброя ў ход ужо пускалася. Рэальныя баі пачаліся менавіта са Славянска, калі туды прыйшоў Гіркін, піша «Политика страны».

Як успаміналі затым удзельнікі падзей, гэты рэйд быў узаемазвязаны з абвяшчэннем «ДНР», з'яўляючыся часткай агульнага плана арганізацыі «паўстання» на ўсходзе Украіны (працэс гэты тады курыраваў расійскі «праваслаўны алігарх» Канстанцін Малафееў).

Вайна на Данбасе стала свайго роду рэпетыцыяй сёлетняй Вялікай вайны. Прычым, што характэрна, пайшлі падзеі амаль па адным і тым жа сцэнары.

І ў тым, і ў іншым выпадку расіяне пачалі дзейнічаць авантурна, не разлічыўшы ні ўласныя сілы, ні сілу супраціву Украіны.

Аднак на першым этапе, за кошт эфекту нечаканасці, ім спадарожнічаў поспех. У красавіку-маі 2014 года «ЛДНР» змаглі ўсталяваць кантроль над найбуйнейшымі гарадамі Данбаса. Таксама як і ў пачатку ўварвання ў 2022 годзе расіяне змаглі захапіць значныя тэрыторыі.

Але ўжо ў маі 2014 года супраціў украінскіх войскаў узмацніўся і стала ясна, што наспявае паўнавартасная вайна, у якой сепаратысцкія фармаванні не змаглі б адужаць УСУ, а ў Крамлі напроста ўмешвацца сіламі расійскага войска гатовыя не былі (калі б супраць РФ тады былі б уведзеныя тыя ж санкцыі, што і зараз, то расійская эканоміка была б знішчана).

І ў чэрвені 2014 года было заключанае перамір'е, Парашэнка ўпершыню сустрэўся з Пуціным у «Нармандскім фармаце», пачаліся перамовы аб нейкай форме аўтаноміі для Данбаса. Тады абмяркоўваліся пагадненні накшталт пазней заключаных менскіх. Аднак Парашэнка, пасля некаторых ваганняў, вырашыў пайсці іншым шляхам — не згаджацца на кампрамісы, а пачаць з 1 ліпеня маштабнае наступленне з мэтай поўнага разгрому «ЛДНР». ЗША рашэнне падтрымалі.

У ліпені 2014 года УСУ дабіліся поспехаў. Былі вызвалены значныя тэрыторыі. Аднак гэтым разам ужо прэзідэнт Пятро Парашэнка недаацаніў сілу супраціву суперніка. А галоўнае — гатоўнасць РФ няхай абмежавана, але ўмяшацца ў вайну.

Па выніку, ужо да 10-х дзён жніўня ўкраінскі наступ, акрамя некаторых участкаў, быў спынены, ВСУ пацярпелі паражэнне ў прыгранічнай бітве («Ізварынскі кацёл»), а потым, пасля ўводу «абмежаванага кантынгенту» расійскіх войскаў, здарыўся Ілавайскі кацёл.

Пасля гэтага Парашэнка пагадзіўся падпісаць Мінскія пагадненні.

Каментары12

  • Дакладней чытача
    12.04.2024
    Захоп Крыма адбыўся раней. Гэта і ёсць пачатак.
  • Чаркашкварка
    12.04.2024
    Гэта вайна не на Данбасе, а вайна з Украiнай
  • Удакладненне удакладнанню чытача
    12.04.2024
    удакладненне чытача, не "ва" а "з". "Ва Украiне" нiякой вайны не iдзе. Iдзе развязаная вайна з Украiнай i украiнскiм народам.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft4

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі43

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць