Нерухомасць11

У Лагойскім раёне прадаюць базу адпачынку за 3,2 мільёна даляраў

За 70 кіламетраў ад Мінска прадаецца дзейная база адпачынку. Шыкоўны загарадны комплекс «Хлеб&Soul» пабудавалі пад Плешчаніцамі ў 2022‑м годзе. Рады новых драўляных дамкоў размясціліся на беразе возера Каргаўшчына. База адпачынку прапануе харчаванне і разнастайныя забавы: ад рыбалкі да квадрацыклаў. Прытым цэннік за яе немаленькі: базу гатовыя аддаць за 3,2 мільёна даляраў. Realt.by расказаў, што атрымае пакупнік за гэтыя грошы.

Загарадны комплекс «Хлеб&Soul» знаходзіцца ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, на паўночны захад ад вёскі Акалова. Побач — маляўнічае лясное возера. База адпачынку займае плошчу ў 5,6 га. Тэрыторыя закрытая, абгароджаная і цалкам знаходзіцца пад відэаназіраннем. Да Мінска — 70 кіламетраў.

Пабудавалі комплекс у 2022 годзе. Цяпер ён працуе круглы год. У аб'яве адзначаецца, што гэта — «функцыянуючы прыбытковы бізнэс з цалкам наладжанымі працэсамі з тэрмінам акупнасці 5 гадоў».

На тэрыторыі размешчана адразу 17 дамкоў з асобнымі ўваходамі і асабістымі тэрасамі. Пабудовы выкананыя з натуральных матэрыялаў, кожны дом ужо абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага жыцця (двухспальны ложак, 2 тумбачкі, ТБ, wi-fi, санвузел з душам, халадзільнік, шафа для рэчаў). Таксама маецца вялікі дом з трыма спальнымі пакоямі, 2 санвузламі і прасторнай кухняй-гасцёўняй.

У асобным памяшканні знаходзіцца рэстаран з адкрытай тэрасай. Вялікая зала рэстарана змяшчае ў сябе 50 чалавек, малая зала — да 20 чалавек. Тут можна адсвяткаваць любы карпаратыў, вяселле, дні нараджэння і многае іншае. У наяўнасці — гукавое абсталяванне, ТV, Wi-fi.

Таксама ў загарадным комплексе ёсць магчымасць правесці маштабнае мерапрыемства ў новым шатры, які змяшчае ў сябе да 200 гасцей і падыходзіць для вяселля, карпаратыва, юбілею, любога выязнога банкета, паколькі ў ім устаноўленая вялікая прафесійная кухня. Падкрэсліваецца, што ў шатры камфортна ў любое надвор'е, паколькі памяшканне ацяпляецца і абсталявана санвузламі. У наяўнасці — посуд на 200 гасцей, 3 кандыцыянеры, вялізны экран, прафесійнае музычнае абсталяванне.

Ёсць на базе і лазневы комплекс, які змяшчае ў сабе парылку, пакой адпачынку з камінам, распранальню, душавую зону. Разынкай гэтага месца з'яўляецца купель на адкрытым паветры. Гарачая купель-джакузі дадаткова абсталяваная хроматэрапіяй. Таксама маюцца ўсе неабходныя лазневыя прыналежнасці: прасціны, ручнікі, тэпцікі, аромаалеі, венікі.

Побач знаходзіцца і адкрыты басейн з падагрэвам 10 на 3 метры, ён цалкам абсталяваны аўтаматычнай прафесійнай сістэмай ачысткі і таймерам. Герметычны купал дазваляе выкарыстоўваць басейн з красавіка па кастрычнік.

На тэрыторыі загараднага комплексу таксама абсталяваная сажалка для эка-рыбалкі. Яна зарыбленая рознымі відамі рыб. Дадаткова ёсць вуды і ўсе неабходныя снасці. Рыбачыць можна і на лясным возеры.

Вядома, прадугледзелі ўласнікі і зону BBQ. Яна абсталяваная зашклёнай альтанкай на 40 чалавек, мангалам, казаном, рашоткамі і шампурамі.

Не забыліся на базе і пра дзяцей. Для малых — дзіцячая пляцоўка, міні-скаладром, пясочніца, горка і арэлі. Дарослых пацешаць 5 магутных квадрацыклаў і 8 ровараў на розны ўзрост. А для яшчэ больш актыўных гасцей прадугледжаныя валейбольная пляцоўка і футбольныя вароты.

Да гэтага можна дадаць і Chill-пакой, які можна выкарыстоўваць у любое надвор'е. У ім устаноўленыя більярд, аэрахакей, кікер, настольны тэніс, анлайн-кінатэатр, плэйстэйшн і настольныя гульні.

Для абслугоўвання базы адпачынку на тэрыторыі ёсць пральня, гаспадарчы блок 450 квадратаў, а таксама ўся неабходная тэхніка: пагрузчыкі, трактары-газонакасілкі.

Адзначаецца, што новаму ўласніку загараднага комплексу «Хлеб&Soul» дастанецца і сайт з магчымасцю анлайн-браніравання, і база кліентаў, і ўсе акаўнты сацсетак.

Прадаецца комплекс на беразе возера за 3,2 мільёна даляраў.

Каментары1

  • Навошта
    18.10.2025
    Калісьці на гэтым месцы быў піянерлагер Арлёнак. Возера ў арэндзе, рыба ёсць, але апошнім часам шчупак ня йшоў. Возера да гэтага комплексу не належыць. Год таму, ці два, расказвалі, што ледзь не зорка там шэф-повар, і што жадаючых адпачыць будзе процьма. Здаецца, памыліўся ўласнік.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць