Навука і тэхналогіі22

Спецслужбы атрымалі доступ да перапіскі ў Signal, хоць сама праграма ўжо была выдаленая. Тое самае магло быць і з ТГ. Як так і як засцерагчыся?

Нават самыя абароненыя месенджары могуць пакідаць сляды там, дзе карыстальнік іх не чакае. Па інфармацыі выдання 404 Media, Федэральнае бюро расследаванняў ЗША змагло атрымаць копіі ўваходных паведамленняў Signal дзякуючы сістэме push-апавяшчэнняў iPhone. Пакуль не было прэцэдэнтаў, каб лукашэнкаўскія спецслужбы правярнулі тую ж аперацыю. Але вось як можна прафілактычна абараніцца ад захоўвання перапіскі ў памяці push-апавяшчэнняў.

Фота: itdaily.com

Як паведамляецца, тэхналогія крыміналістычнага вымання даных была ўжытая ў межах расследавання падзей у цэнтры ўтрымання мігрантаў у горадзе Альварада, штат Тэхас. Там адбыліся беспарадкі: удзельнікі падрывалі піратэхніку, нішчылі маёмасць і чынілі акты вандалізму на тэрыторыі цэнтра. Усе фігуранты пазней былі прызнаныя вінаватымі па некалькіх артыкулах.

Гэта далёка ад нас, але на працэсе ўдзельнікаў беспарадкаў увагу прыцягнулі паказанні спецагента ФБР Кларка Вітхорна.

Паводле інфармацыі, атрыманай ад прысутных на паседжанні, экспертыза змагла аднавіць тэксты паведамленняў з iPhone адной з фігурантак справы — Лінэт Шарп. Хаця сам месенджар Signal на момант праверкі быў выдалены, фрагменты перапіскі захаваліся ва ўнутранай памяці iPhone.

Прычына ў тым, як аперацыйная сістэма iOS апрацоўвае апавяшчэнні. Калі ў наладах мэсенджара дазволены перадпрагляд паведамленняў на заблакаваным экране, iPhone аўтаматычна захоўвае гэты тэкст ва ўнутранай базе даных апавяшчэнняў.

Падчас фізічнага доступу да тэлефона спецслужбы выкарысталі спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, якое выпампавала гэтую базу.

Пры гэтым эксперты заўважылі важную дэталь: такім чынам захоўваюцца толькі ўваходныя паведамленні, для выходных push-апавяшчэнні не ствараюцца.

Асаблівую цікавасць выклікае тое, што ФБР змагло аднавіць нават тыя паведамленні, для якіх у Signal была ўключана функцыя аўтаматычнага выдалення. 

Як засцерагчы сябе?

Пакуль не было прэцэдэнтаў, каб лукашэнкаўскія спецслужбы правярнулі тую ж аперацыю. Але вось як можна прафілактычна абараніцца ад захоўвання перапіскі ў памяці push-апавяшчэнняў.

Спецыялісты па лічбавай бяспецы падкрэсліваюць, што гэтая праблема не з’яўляецца хібай менавіта Signal. Гэта вынік фундаментальнай супярэчнасці паміж прыватнасцю праграм і зручнасцю карыстальніцкага інтэрфейсу iOS.

Каб пазбегнуць такой сітуацыі, у Signal прадугледжана спецыяльная налада. У меню «Апавяшчэнні» можна выбраць, што менавіта будзе адлюстроўвацца на экране пры атрыманні паведамлення: імя і тэкст, толькі імя адпраўніка, або наогул не адлюстроўваць ні імя, ні змест.

Выбар другога ці трэцяга варыянту робіць немагчымым захаванне тэксту ў базе апавяшчэнняў прылады.

У тэлеграме тое самае, па ідэі, дасягаецца адключэннем опцыі «Перадпрагляд у праграме».

А для гарантаванага незахоўвання можна татальна выключыць «апавяшчэнні».

Выданне 404 Media адзначае, што праваахоўныя органы ЗША ўсё часцей выкарыстоўваюць push-апавяшчэнні як крыніцу даных. Гэта значыць, што і беларускія ці расійскія спецслужбы паспрабуюць дзейнічаць аналагічна.

Ні Apple, ні распрацоўшчыкі Signal пакуль не далі каментароў адносна гэтай сітуацыі. 

Каментары2

  • bhagawan
    10.04.2026
    pryvatnaść nadziejnaha mesengera spatyknulasia ab "cash" iphon'a.....
  • Владелец iPhone
    10.04.2026
    bhagawan, снова владельцы андроида доказывают нам, какой плохой iPhone, на который у них не хватает денег.
    Расслабьтесь ребята, нам все равно на ваши жалкие потуги, нам нет смысла что-то доказывать, мы просто купили и пользуемся лучшим смартфоном в мире, пока андроидщики выискивают там минусы!
    Мне настолько все равно, что я зашел написать комментарий со своего прекрасного iPhone, чтобы вы знали об этом.

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка4

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію22

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць