Меркаванні1414

Севярынец: Варта зразумець адну простую рэч — ёсць час змагароў і ёсць час майстроў

Падзел беларускага руху на ўмоўных «змагароў» і «майстроў» — адзін з самых згубных для Беларусі, піша ў фэйсбуку былы палітвязень Павел Севярынец.

Павел Севярынец (справа) размаўляе з дарадцам Святланы Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім падчас святкавання Дня Волі 25 сакавіка 2026 года. Фота: «Наша Ніва»

«Змагары», схільныя да вулічнай альбо збройнай барацьбы, маюць гучны голас, гавораць рэзкія прамовы, ганарацца тым, што ідуць за ідэю і да канца, і часта ставяцца грэбліва да тых, хто выбірае іншыя шляхі.

«Майстры» больш займаюцца дыпламатыяй, бізнэсам, адміністраваннем, творчасцю, робяць сваю справу без шуму і пылу, любяць падкрэсліць свой прафесіяналізм, вытрымку і абачлівасць, і не менш часта (хаця і менш гучна) дакараюць «змагароў» за безвыніковасць і безадказнасць.

— Вы толькі крычыце, правакуеце і шкодзіце, — кажуць «майстры» «змагарам».

— А вы наогул здраднікі і грантасмокі! — хорам адказваюць «змагары».

Сённяшні падзел на «гераічных лузераў» і «рэспектабельных здраднікаў» напоўніцу выкарыстоўваюць усе ворагі Беларусі.

За апошнія пару дзён тройчы сутыкнуўся з такімі ацэнкамі нават сярод беларускамоўных вернікаў — у дачыненні да вядомых асобаў і кіраўніцтва хрысціянскіх грамадаў.

Дарагія мае беларусы і беларускі! Варта зразумець адну простую рэч: ёсць час змагароў і ёсць час майстроў. Ёсць час і абставіны, якія патрабуюць адказнай і руплівай працы дзеля Беларусі — з поўнай аддачаю, часам без асаблівага піяру і публічнай падзякі. А ёсць час і абставіны, якія проста крычаць: усе — да змагання!

У пачатку 2000‑х альбо ў пару так званай «нармалізацыі» быў час майстроў — і нават ад змагароў патрабаваліся адпаведныя ўласцівасці ды вынікі. А вось у 2020‑м большасць была змагарамі — і цяпер згадвае той час з настальгіяй.

Масавы турэмны досвед, вайна ва Украіне з тысячамі дабраахвотнікаў і вымушаная эміграцыя пашырылі і паглыбілі гэты падзел на самую актыўную і творчую частку нацыі, на ўсе яе пласты. Сваркі на уяўнай і шмат у чым штучнай мяжы «змагары» — «майстры» паглынаюць сілы і час, так патрэбныя беларусам для гарту як адзінай нацыі.

І змагары, і майстры аднолькава крытычна патрэбныя сённяшняму беларускаму руху. Без вулічных і правадыроў і байцоў мы будзем няздольныя скарыстацца акном магчымасцяў і прайграем рэжыму альбо Расеі. Без прафесійных дыпламатаў, штабістаў, дасведчаных менеджараў мы завалім парыў нацыі да перамогі.

Навучыцца ўзаемнай павазе, супрацы, падтрымцы у адпаведнасці з дэвізам «беларус беларусу беларус» — найпершая патрэба сённяшняга часу і для майстроў, і для змагароў.

Ніякаму чорту лысаму не ўдасца зламіць народ, які адчувае сябе адзіным, цэласным, зладжаным і здаровым арганізмам.

Бог дасць нам перамогу — калі мы самі будзем гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за Беларусь.

Каментары14

  • Балотны
    06.04.2026
    сп. Павел, а вы яшчэ памятаяце навошта вывучалі геалогію?
  • Отец Засандалий
    06.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Алесь.
    06.04.2026
    Абсалютна штучны падзел беларусаў. Змагарамі былі і Васіль Быкаў, і Мікола Ермаловіч, і мастакі суполкі Пагоня, і г.д.
    Ды і цяпер, хто ў нас змагары? Яны ў Беларусі. Як Мікола Статкевіч ці Андрэй Пачобут. І ў Беларусі - жорсткі 2026 год.
    А ў замежжы - бежанцы. І ў ніх ёсць падзел, бо частка яшчэ жыве ў 2020 ды гэтым карыстаюцца розныя офісы і кабінеты. Але, на колькі гадоў яны яшчэ здольныя расцягнуць перадапошнія "выбары" у Беларусі ды імітаваць свае "перамогу" і "кіраўніцтва"? Таму адпадуць самі. І добра, калі прыхопяць усіх тых, хто да іх набяжаў за грашыма за апошнія 5 гадоў.

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі1

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць