Грамадства1111

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падзяліўся ў сацсетках падрабязнасцямі таго, як у 2021 годзе тагачасная федэральная канцлерка Германіі Ангела Меркель пасля таго, як у разгар мігранцкага крызісу на межах Беларусі з краінамі Еўрасаюза паразмаўляла з Лукашэнкам, звязалася і з Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская падчас размовы з Ангелай Меркель. Скрыншот з відэа

«Меркель званіла Лукашэнку двойчы ў 2021. Мэта была — спыніць гібрыдныя атакі Лукашэнкі на Еўрасаюз.

На жаль, той званок не толькі не прывёў да нейкага выніку, але ў выніку прынізіў і канцлерку, і Еўропу. У гэтым і была мэта Лукашэнкі. Лука выставіў ультыматум, а мігрантаў як пасылаў раней, так і працягнуў пасылаць.

Пасля канцлерка пазваніла Ціханоўскай і распавяла дэталі. У яе сапраўды былі высокія мэты і спадзяванне, што размовай можна паўплываць на Лукашэнку. Меркель пыталася Ціханоўскую пра Сяргея [Ціханоўскага] і Машу [Калеснікаву], хаця ў размове з Лукашэнкам пытанне палітвязняў не падымала.

Выказала думку, што Расея не адпусціць Лукашэнку і будзе ўсяляк нам замінаць. Гаварыла таксама, што Лукашэнка спрабуе унесці раскол у пазіцыю Еўропы. Ужо тады Пуцін разам з Лукашэнкам рыхтаваліся да вайны», — піша Франак Вячорка.

Каментары11

  • хх
    09.04.2026
    "У яе сапраўды былі высокія мэты і спадзяванне, што размовай можна паўплываць на Лукашэнку."
    ці памятае хто, што Меркель потым тэлефанавала пуціну, каб той паўплываў на лукашэнку, на што пуцін сказаў не чапаць пакуль лукашэнку. да вясны. а вясной усім было ўжо зусім не да лукашэнкі... бо гэта быў 2022 год...
  • Беларус
    10.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Интересно
    10.04.2026
    А Лука ей не звонил после звонка Меркель?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць