Грамадства77

МЗС Літвы выдала ноту пратэсту супраць Беларусі і прыгразіла зноў закрыць мяжу

Міністэрства замежных спраў Літвы выказала Беларусі рэзкі пратэст з-за парушэнняў паветранай прасторы і росту нелегальнай міграцыі.

МЗС Літвы

Паводле паведамлення МЗС, 9 красавіка з тэрыторыі Беларусі былі запушчаныя паветраныя шары кантрабандыстаў, якія ўвайшлі ў паветраную прастору Літвы і стварылі пагрозу для цывільнай авіяцыі. З-за гэтага паветраная прастора над Віленскім аэрапортам была абмежаваная больш чым на сем гадзін.

Літоўскае МЗС таксама адзначыла, што ў апошні час узмацніліся арганізаваныя спробы нелегальнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. З пачатку года ўжо зафіксавана 347 такіх выпадкаў.

У сувязі з гэтым Літва патрабуе ад Беларусі неадкладна спыніць сістэматычныя парушэнні паветранай прасторы і сухапутнай мяжы.

У адваротным выпадку краіна пакідае за сабой права ўвесці дадатковыя абмежаванні на рух праз пагранічныя пункты і прыняць іншыя меры для абароны бяспекі і цывільнай авіяцыі.

2 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, адказваючы на пытанне на пытанне адносна перспектыў дыялогу з лукашэнкаўскай Беларуссю, сказаў:

«Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, усе фуры паспяхова вернуцца ў Літву, і сапраўды будуць прадэманстраваны намаганні рэжыму па нармалізацыі адносін, прынамсі без стварэння напружанасці для свайго суседа, мы расцэнім гэта як знак добрай волі і, магчыма, пачнём такі дыялог, але для гэтага павінны быць вельмі выразныя ўмовы, а тыя, што існуюць на дадзены момант, вельмі далёкія ад тых, якія можна было б уявіць для пачатку дыялогу».

Каментары7

  • Бубубу
    10.04.2026
    Літоўскія уладальнікі грузавікоў напружыліся :)
  • Крама "Вэры стронг"
    10.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ботам
    10.04.2026
    Транзіт калійкі праз Клайпеду ўсё бліжэй і бліжэй, лукаботы гавораць. Тут не тое, што санкцыі не здымуць, а нават да сустрэчы і размоў справа не дойдзе з-за дзеянняў лукашыстаў.

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць