Грамадства88

Хлопца, які заступіўся ў гомельскім тралейбусе за 11‑гадовую дзяўчынку, знайшлі, а яе крыўдзіцеля затрымалі

У канцы сакавіка мама гомельскай школьніцы расказала ў Threads, што ў тралейбусе да яе 11‑гадовай дачкі чапляўся незнаёмы мужчына. У сітуацыю, з яе слоў, умяшаўся іншы пасажыр — малады хлопец, які выйшаў з дзяўчынкай на яе прыпынку і адпудзіў незнаёмца. Жанчына хацела адшукаць хлопца, каб аддзячыць яму. Праз пэўны час стала вядома: выратавальнік знайшоўся, а мужчына, які чапляўся да дзяўчынкі, затрыманы, піша «Анлайнер».

Той самы Іван, які дапамог дзяўчынцы ў тралейбусе

Інцыдэнт адбыўся днём 31 сакавіка ў тралейбусе, які ішоў па маршруце праз універмаг «Гомель» і стадыён «Лакаматыў». Вось што расказаў карэспандэнту «Беларусь 4» хлопец, які выратаваў дзяўчынку:

«Спачатку мне падалося, што гэта звычайная размова. Мужчына прадстаўляўся знаёмым бацькоў, казаў, што дзяўчынка яго проста забылася. Але ў выніку я ўбачыў саму дзяўчынку: яе вочы, рукі, якія трэсліся, — і ўжо было зразумела, што нешта не так. Я ўключыўся ў гэты канфлікт у момант перадачы цукеркі дзяўчынцы, якая ўжо цалкам разгубілася і не ведала, што ёй рабіць. Пасля гэтага быў ужо невялікі канфлікт з самім мужчынам: ён адгароджваў мяне ад дзяўчынкі, казаў ёй заставацца на месцы».

Выратавальнікам аказаўся хлопец па імені Іван — студэнт мясцовай ВНУ. Ён выйшаў разам з дзяўчынкай на яе прыпынку. Пэўны час незнаёмец працягваў ісці за імі следам, але пасля таго, як хлопец вырашыў падысці да яго і спытаць, у чым справа, той развярнуўся і пайшоў у адваротны бок.

Іван правёў школьніцу да самага дома, а таксама паспеў зняць на мабільны тэлефон надакучлівага незнаёмца. Яго ўжо затрымала міліцыя.

«Грамадзянін устаноўлены, з ім вядзецца работа ў адпаведнасці з заканадаўствам», — расказаў начальнік Савецкага РАУС Гомеля Уладзімір Саўчанка.

Гэтую гісторыю бурна абмяркоўвалі ў сацсетках. Карыстальнікі згадвалі падобныя гісторыі са свайго дзяцінства, але ў асноўным хвалілі хлопца за яго ўчынак, звяртаючы ўвагу на тое, што гэта «вяртае веру ў чалавецтва» і што «хлопец — сапраўдны мужчына».

Каментары8

  • Крынж
    08.04.2026
    Можна было легальна гэтаму любіцелю знаёміцца з дзецьмі як след настукаць па кумпалу. Каб наступны раз калі зноў з'явіліся такія намеры- аўтаматычна пачынаў с.. а ў брукі і каб трэсліся ногі.
  • Крынж
    08.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Питон
    09.04.2026
    Ы, тот кто минуснул это видать педофил которго еще не вскрыли..

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

Яшчэ адзін лайнер ізалявалі з-за віруса — на борце Ambition памёр пасажыр1

Трамп прыляцеў у Кітай

Абноўлена база вышуку Расіі: цяпер у ёй амаль 6 000 беларусаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць