Грамадства4242

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем

Бо муж спявачкі — татарын.

Два месяцы таму Ксенія Сітнік, якая перамагла ў дзіцячым «Еўрабачанні» ў 2005 годзе, стала маці.

Ксенія Сітнік з мужам Маратам. Фота з яго інстаграма

Пра тое, што выходзіць замуж, Ксенія Сітнік намякнула ў інстаграме толькі ў навагоднюю ноч. Вяселле адбылося ў Мінску.

Ксенія Сітнік з мужам Маратам

Дыетолаг-блогерка Ірына Яблонская апублікавала сторыс, у якім Святлана Стацэнка, маці Ксеніі Сітнік, адказвае на пытанні пра ўнука.

— Я была ў Празе. Я ўбачыла, дзякуй Богу, сваю любімую дачку і першага цудоўнага ўнука. Яго завуць Амір, бо бацька татарын, а Ксюха беларуска. Але вось што я вам скажу: як толькі я зайшла ў дом, як толькі я адкрыла дзверы, першым пытаннем ад маёй дачкі было: «Мам, сала прывезла?». Я кажу: «Можна ўвайсці?». Яна: «Калі з салам — заходзь!»

Святлана смяецца, што сапраўды прывезла ў Чэхію сала. Па яе словах, другім пытаннем Ксеніі было, ці зварыць ёй маці боршч: «Мамулечка, вельмі прашу: наш беларускі боршч, са смятаначкай, з часначком, з цыбулькай…».

Святлана Стацэнка з унукам. Фота з яе інстаграма

Раней Святлана апублікавала ў інстаграме кранальнае фота з унукам: «Цяпер я зноў буду вучыцца заўважаць слімакоў на траве, здзіўляцца першаму снегу і шчыра смяяцца з простых рэчаў! У мяне з’явіўся асабісты «квіток» у дзяцінства. Цяпер я буду вучыцца быць той самай «ціхай гаванню», дзе заўсёды цёпла і бяспечна! Цяпер мне стала выразна зразумела, што маё жыццё бясконцае! Я бачу ў гэтым малым не толькі рысы сваіх дзяцей, але і свае ўласныя! Цяпер я магу проста атрымліваць асалоду ад таго, што ты ёсць!».

Каментары42

  • А якой яна веры?
    10.04.2026
    Ёй трэба ў Татарстан
  • лол
    10.04.2026
    Амір - прыгожае імя? Прабачце мяне
  • Юзік
    10.04.2026
    татары здаўна жылі на тэрыторыі Беларсі
    нават ёсць такая вёска Татарская Слабада

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг23

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць