У Мінску дзве дзяўчынкі трапілі пад машыну, едучы удвох на адным самакаце
На скрыжаванні вуліц Лабанка і Мазурава дзве 16‑гадовыя дзяўчынкі на адным самакаце пераязджалі праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазволены сігнал святлафора, але не спешыліся, як таго патрабуюць правілы, паведамляе мінская ДАІ.

У выніку дзяўчат збіў аўтамабіль Nissan. Адну з іх даставілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Перад пераходам дарогі раварысты і карыстальнікі сродкаў персанальнай мабільнасці (самакатаў, монаколаў і іншых) абавязаныя спешвацца і весці транспарт побач з сабой. Акрамя таго, на сродках персанальнай мабільнасці забаронена перавозіць пасажыраў.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары