Нерухомасць44

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца

«Мінск-Свет» славіцца тым, што ў ім часцяком з'яўляюцца прапановы пажыць у кватэры з голымі сценамі. Пра прычыны застаецца толькі здагадвацца.

Нядаўна малады чалавек па імені Ціхан размясціў у Threads аб'яву аб здачы кватэры без аздаблення. Канешне ў «Мінск-Свеце». Аднапакаёўцы нанеслі «макіяж»: на бетонную падлогу паклалі дыван, паставілі мэблю, у ваннай змантавалі сантэхніку. За жыццё без вынаходстваў уласнік прасіў усяго $150 за месяц. Нягледзячы на лаяльную цану, каментатары ўсё роўна абураюцца, піша Onliner.by.

«Мінск-Свет» славіцца тым, што ў ім часцяком з'яўляюцца прапановы пажыць у кватэры з чарнавым аздабленнем. Аб прычынах застаецца толькі здагадвацца. Магчыма, уласнікі ўлезлі ў будоўлю ў момант, калі метр быў шалёна танным, а пасля скачка цэн, у тым ліку на рамонтныя работы, фінансы скончыліся. Магчыма, такім чынам яны збіраюць на рамонт. А магчыма, метры былі куплены як вельмі далёкая інвестыцыя і таму няма спешкі прыводзіць іх у парадак, але ж не прападаць дабру.

Мяркуючы па фота, Ціхан — уладальнік тыповай для гэтага квартала маламетражнай кватэры. У пакоі зроблена разводка электрыкі, у санвузле змантажавана сантэхніка. Прывезены ложак, стол, крэслы. За ўтульнасць адказваюць дываны, свяцільня на прыложкавай тумбачцы, чайны куток на балконе

Кватэра здаецца ў арэнду за $150 на месяц плюс камунальныя паслугі — не так ужо і дорага ў нашых рэаліях. Але каментатараў пад постам такая прапанова моцна абурыла. За кароткі час яны напісалі больш за 600 каментарыяў. У асноўным людзі спаборнічаюць у досціпе.

«На фота ўнікальны беларускі стыль хай-тэк. Дакладней, хай так», — лічыць Алена.

«Калі б дыван быў на сцяне, можна было б лёгка накінуць яшчэ $50», — піша Дзмітрый.

«Затое, напэўна, з дзецьмі і жывёламі можна ці ўсё ж баіцеся, што рамонт сапсуюць?» — жартуе Рэгіна.

«Дызайнерскі лофт у элітным раёне са свежым рамонтам і ўсім неабходным за $150? Вы паспяшаліся. Такое за $400 здаюць», — кажа Яўген.

Але ёсць і ўхвальныя каментары. Некаторыя лічаць, што на піку цэн на арэнду жылля ў сталіцы такая прапанова — вялікая шчодрасць.

«Сумленная, добрая прапанова для Мінска! Я здымаю аналагічную кватэру, толькі без падлогі, душа, пральнай машыны, мэблі. Карацей, наогул голую брала. Для арт-майстэрні прасторна і няма дарагога рамонту, які можна запэцкаць сваімі эксперыментамі. І гэта геніяльны варыянт камфортнага месца для творчай працы. Так што рэспект тым, хто выстаўляе такія варыянты. Многія занадта вузка думаюць і не ўмеюць з чыстага ліста рабіць цукерку для сябе», — аргументуе Юлія.

«Дзіўна, што нехта смяецца. Мне здаецца, што ў Мінску цяпер студыі з прыстойным рамонтам ад $400 і вышэй. Выдатны варыянт для студэнта, напрыклад, якому неабходна бюджэтнае часовае жыллё. Умовы больш-менш, і гэтага дастаткова. Мне здаецца, вы ўжо ў першыя гадзіны знайшлі арандатара», — разважае Вікторыя.

Літаральна праз паўдня пасля размяшчэння аб'явы ўласнік напісаў дадатковае паведамленне:

«Кватэра здадзена! Але бачу, яна вам падабаецца, аб'яву прыбіраць пакуль не буду. Гэты дыван ніколі ў жыцці не чуў столькі кампліментаў. Чайны набор у шоку ад таго, што яго лічаць дайсанам. Я не хачу перарываць гэту весялосць».

Каментары4

  • Плюшкі Карлсана
    10.04.2026
    Як там можна жыць ці людзей сяліць? Гэта ж чарнавая аддзелка: пыл ад цэменту, святло паглынае шэры. Калі б пакрылі два разы белай грунт-фарбай, здалі б за 300, з улікам месца. Хапіла грошай на ламінат, хапіла б і на каляровую грунтоўку. І дыван убогі быў бы не абавязкова.
  • які Мінск - Свеце ? размячталіся
    10.04.2026
    Канешне ў «Мінск-Свеце»

    па-беларуску пішацца - канеЧне
  • дочка Максима Дизайнера
    10.04.2026
    а мне падабаецца

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

Яшчэ адзін лайнер ізалявалі з-за віруса — на борце Ambition памёр пасажыр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць