Свет

Праз Армузскі праліў у пятніцу прайшоў толькі адзін танкер

Тэлеканал CNN паведамляе, што 10 красавіка праз Армузскі праліў прайшоў толькі адзін нафтавы танкер, што сведчыць пра істотнае зніжэнне марскога трафіку ў гэтым стратэгічна важным рэгіёне.

Судна праходзіць праз Армузскі праліў 8 красавіка 2026 года. Фота: Shady Alassar/Anadolu via Getty Images

Паводле звестак сістэмы адсочвання суднаў MarineTraffic, гэты танкер знаходзіўся пад санкцыямі ЗША і ішоў пад сцягам Батсваны. Журналісты, праўда, адзначаюць, што іншыя караблі таксама маглі праходзіць праз праліў, але не перадаваць сігналы AIS, таму іх рух мог застацца незаўважаным.

Таксама паведамляецца, што яшчэ некалькі суднаў розных тыпаў (але не танкеры) пад сцягамі Індыі і Панамы прайшлі праз гэты рэгіён: адно выйшла ў бок Аманскага заліва, два накіроўваліся ў Персідскі заліў.

Журналісты падкрэсліваюць, што ў звычайных умовах праз Армузскі праліў штодзённа праходзяць каля 100 і больш суднаў, і ён застаецца ключавым маршрутам для сусветных паставак нафты. Таму рэзкае скарачэнне руху выклікае трывогу на сусветных рынках і можа паўплываць на цэны на нафту.

Эксперты папярэджваюць, што калі трафік праз праліў не вернецца да звычайнага ўзроўню, гэта можа мець сур’ёзныя наступствы для глабальнай эканомікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць