Грамадства11

Праваабаронца Лабковіч атрымаў прапанову аб «супрацоўніцтве»

Паведамленне з прапановай даваць інфармацыю ўзамен на магчымасць наведваць родных у Беларусі праваабаронца атрымаў у Instagram.

Фота: Lookby.Media

Вядомы праваабаронца, адзін з кіраўнікоў цэнтра «Вясна» Уладзімір Лабковіч атрымаў прапанову аб супрацоўніцтве ўзамен на магчымасць наведваць родных у Беларусі. Са слоў Лабковіча, адпаведнае паведамленне яму прыйшло ўвечары 9 сакавіка ў прыватныя паведамленні ў Instagram.

«Заблакаваў і перадаў (інфармацыю аб паведамленні) калегам у «Вясну», — расказвае Радыё Свабода Уладзімір Лабковіч. — На мой акаўнт у Instagram гэта прыйшло. Заблакаваў гэтага адрасата і ўсё. Скрын зрабіў. Сёння публічна агучана гэта было. У мяне не было ні жадання, ні настрою весці нейкія перапіскі. Лічу, што гэта абсалютна няправільна».

Са слоў Лабковіча, перад блакаваннем ён паглядзеў, каму можа належаць акаўнт, з якога прыйшло паведамленне. На ім не было ніякай актыўнасці, акаўнт выглядае як новаствораны.

На раніцу 10 красавіка ў акаўнта «Виктор Гразовски» па-ранейшаму не было падпісчыкаў і допісаў. Instagram пазначае яго як новаствораны.

«Я не першы з «Вясны», каму прыходзіць штосьці падобнае, — працягвае Уладзімір Лабковіч. — Учора маёй калезе Анастасіі Васільчук прыйшло. Там быў нават больш аўтарскі ліст, творчы падыход, выпадак Мельнікавай згадваецца. У маім выпадку гэта рэальна спам-рассылка, без адраснага звароту да мяне як да Уладзіміра Лабковіча. Проста напісана, што яны ўсё ведаюць — што ў мяне блізкія родныя ў Беларусі, якіх я хачу наведаць».

Як юрыст і праваабаронца Уладзімір Лабковіч раіць адразу публікаваць такія паведамленні, атрыманыя ад невядомых у прыват.

«На гэтым тая гісторыя і скончыцца адразу, — кажа праваабаронца. — Мы, грамадскія актывісты, хто працягвае дзейнасць за мяжой, з падобным сутыкаемся ледзь не кожны дзень. На іх трэба рэагаваць адразу, агучваць і ні ў якім разе не ўступаць ні ў якія перапіскі».

Уладзімір Лабковіч — праваабаронца, адзін з кіраўнікоў цэнтра «Вясна». Арыштаваны ў ліпені 2021 года, асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены і прымусова вывезены ў Літву ў выніку перамоў паміж амерыканскімі дыпламатамі і Аляксандрам Лукашэнкам у снежні 2025 года.

Каментары1

  • Сакавік красавік
    10.04.2026
    Месяц маўчаў?

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Ад заўтра ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

Чыноўнікі налічылі, што за мяжой жыве больш за 3,5 мільёна беларусаў16

Расійскі вайсковы верталёт зранку без наступстваў заляцеў у паветраную прастору Польшчы13

У Камянецкім раёне жанчына знайшла жалязяку ў мясцовым хлебе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць