Эканоміка

Пазыкі цяпер будуць выдаваць па-новаму

17 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях выдачы пазык».

Здымак ілюстрацыйны

Новы дакумент, як заяўлена, накіраваны на абарону маёмасных правоў грамадзян, якія бяруць або даюць у доўг грошы. Ён уносіць карэктывы ў Грамадзянскі кодэкс, а таксама ў законы «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» і «Аб рэкламе».

Асноўныя палажэнні закона:

  • Забараняецца выдаваць пазыкі фізічным асобам тым арганізацыям, якія не з’яўляюцца мікрафінансавымі (выключэнне — пазыкі сваім работнікам);
  • Забараняецца выкарыстоўваць адзінае жылое памяшканне у якасці закладу па дагаворы пазыкі;
  • Нельга даваць пазыкі ў замежнай валюце або ў яе эквіваленце (за выключэннем пазык паміж блізкімі сваякамі);
  • Уводзяцца абмежаванні на працэнтныя стаўкі і памер штрафаў, пені і неўстойкі, якія могуць спаганяцца па дамовах пазык.

Закон уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Усе навіны →
Усе навіны

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

«Белтэлекам» патлумачыў, чаму былі перабоі ў працы сацсетак, анлайн-гульняў і іншых платформ

Чаму ўсё, за што бярэцца Лукашэнка, правальваецца23

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая2

У Туркменістане цяжарная жанчына памерла, бо яе аўтамабіль не пусцілі праз картэж Бердымухамедава10

Былы кіраўнік Рэчыцы трапіў у СІЗА3

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў7

У Еўропе ў адзін дзень загарэліся два НПЗ, якія атрымліваюць расійскую нафту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера14

Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць