Эканоміка

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

Паводле даных Нацыянальнага банка, у ліпені 2025 года агульная сума запазычанасцяў фізічных асобаў упершыню ў найноўшай гісторыі перавысіла 28 мільярдаў беларускіх рублёў. За год гэты паказчык вырас прыкладна на 20%. Пры гэтым больш за 60% крэдытнай запазычанасці прыпадае на іпатэку — пазыкі на куплю жылля.

Фота ілюстрацыйнае

Старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» адзначыў, што такая тэндэнцыя сведчыць пра давер беларусаў да будучыні і пра пэўны ўзровень іх даходаў.

«Узровень даходаў дазваляе браць крэдыт, таму што банк яго не выдасць, калі не ўбачыць стабільных крыніц даходу», — падкрэсліў чыноўнік.

Паводле яго слоў, у эканамічных паводзінах беларусаў можна заўважыць ссоўванне ў бок заходняй мадэлі, дзе выкарыстанне крэдытаў шырока распаўсюджана. Пры гэтым ён не бачыць у гэтым нічога адмоўнага, пакуль захоўваецца баланс паміж даходамі і аб’ёмам запазычанасці. Асноўная рызыка — гэта ператварэнне высокай крэдытнай нагрузкі ў «кепскія даўгі».

Галоўчанка адзначыў, што рост крэдытавання адпавядае росту даходаў насельніцтва. За апошнія два гады, калі ўлічваць павелічэнне даходаў, доля сродкаў, якая ідзе на пагашэнне крэдытаў, нават зменшылася на 2%. Доля «кепскіх крэдытаў» застаецца нізкай — каля 0,5%, і не перавышае гэты ўзровень апошнія гады.

Ён нагадаў пра паказчык індывідуальнай крэдытнай нагрузкі, які выкарыстоўваюць банкі. Ён не павінен перавышаць 40% (гэта значыць, выплаты па крэдытах не павінны «з’ядаць» больш за 40% даходу чалавека). У Беларусі цяпер сярэдні ўзровень трымаецца на ўзроўні 27—29%.

«Пакуль няма неабходнасці ў гэты працэс умешвацца», — рэзюмаваў кіраўнік Нацбанка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць