Грамадства22

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць

Як раней паведамлялася, раніцай 25 красавіка трохгадовая дзяўчынка Эмілія з Гродна апынулася адна на вуліцы. Яна ведала сваё імя і імя маці, але не мела ўяўлення, дзе жыве. Таму міліцыя дала аб'яву пра тое, што дзяўчынку знайшлі і шукаюць яе бацькоў. Усё скончылася добра, але да маці ёсць пытанні.

Як высветлілася, у сям’і адбыўся недагляд: сужыцель жанчыны а 6‑й раніцы пайшоў на вучобу і пакінуў уваходныя дзверы кватэры незачыненымі. Гэта дазволіла дзіцяці, пакуль усе іншыя спалі (у сям'і ёсць яшчэ двое дзяцей), выйсці з дому на двор.

Маці заўважыла адсутнасць дачкі толькі каля паловы дзявятай раніцы. Спачатку яна сама шукала дзіця ў двары, але пошукі нічога не далі. Нягледзячы на гэта, у міліцыю жанчына не звярнулася і вярнулася дадому. Чаму яна зрабіла менавіта так, уцямна патлумачыць маці не змагла. Маўляў, думала, што дачка пагуляе і сама прыйдзе назад.

Тым часам дзяўчынку, якая самастойна гуляла па вуліцы, заўважылі мінакі і перадалі супрацоўнікам міліцыі. Там хутка ўстанавілі асобу дзіцяці і знайшлі яе маці праз сваякоў. Калі сілавікі прыехалі ў кватэру з Эміліяй, была ўжо трэцяя гадзіна дня. 

Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бяспецы, яе жыццю і здароўю нічога не пагражала. Аднак у адносінах да маці цяпер будзе праводзіцца праверка, па выніках якой дадуць прававую ацэнку яе дзеянням ці, дакладней, бяздзейнасці.

Каментары2

  • Флорида для жизни
    26.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    26.04.2026
    Чуть что, сразу звоните в милицию!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць