Здароўе22

Беларускія навукоўцы з Гомеля распрацавалі біядабаўку для лячэння мужчынскага бясплоддзя

Навукоўцы Інстытута радыёбіялогіі НАН Беларусі на працягу пяці гадоў вывучалі негатыўнае ўздзеянне электрамагнітных палёў сотавай сувязі на арганізм чалавека. Яны знайшлі біядабаўку на аснове расліннага флаваноіду для мужчын. Паводле распрацоўшчыкаў, яна валодае вялікім патэнцыялам — на аснове дабаўкі ў будучыні можна стварыць лекі для лячэння мужчынскага бясплоддзя, піша Sputnik.

На працягу апошніх пяці гадоў супрацоўнікі Інстытута радыёбіялогіі НАН Беларусі ў Гомелі праводзілі работы па ацэнцы негатыўнага ўздзеяння электрамагнітных палёў сотавай сувязі на жывыя арганізмы. Аналізуючы атрыманыя даныя, навукоўцы распрацавалі лінейку біялагічна актыўных рэчываў шырокага спектра дзеяння, якія валодаюць радыёпратэктарнай актыўнасцю.

Сярод іх — дабаўка, якая паказала станоўчы эфект у карэкцыі рэпрадуктыўных парушэнняў у мужчын.

«У выніку прымянення дадзенага сродку ва ўмовах павышанай электрамагнітнай нагрузкі назіраецца аднаўленне нармальнага функцыянавання сперматагеннага эпітэлію (слой клетак у насенных канальцах, дзе ўтвараюцца сперматазоіды), павялічваецца прадукцыя і жыццяздольнасць спелых палавых клетак — сперматазоідаў», — тлумачыць прынцып працы БАДа дырэктар Інстытута радыёбіялогіі Ігар Чэшык.

Беларускія навукоўцы ўжо распрацавалі рэцэптуру сродку, асноўным кампанентам якога з'яўляецца байкалін — флаваноід расліннага паходжання. Ён аказвае антыстрэсавае і нейрапратэктыўнае (абараняе нервовыя клеткі) дзеянне ва ўмовах пастаяннага электрамагнітнага ўздзеяння. У перспектыве на аснове біядабаўкі распрацоўшчыкі хочуць стварыць лекі для лячэння мужчынскага бясплоддзя, пацвердзілі ў інстытуце.

Каментары2

  • ой
    26.04.2026
    Биодобавки ? Не смешите меня. Во первых все на генном уровне и никакие добавки ,как мертвому припарки. Во вторых, чтобы мужчина был " в тонусе" до старости, он должен регулярно (каждый день или через день) иметь половой акт или мастурбировать, активируя мужскую физику и химию на постоянке. Почему об это не говорят вслух ? Что в этом постыдного ? Я не говорю о некой морали, советском воспитании, потому что и на Западе об этом говорить не принято.

    [Зрэдагавана]
  • 453543
    26.04.2026
    Карацей кажучы, навукоўцы Інстытута радыёбіялогіі НАН Беларусі з Гомеля пяць гадоу займалiся мастурбацыяй i распрацавалі кiтайскую біядабаўку для лячэння мужчынскага бясплоддзя. Трэба павiншаваць вучоных з навуковым адкрыццём.

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак50

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць