Грамадства44

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі

Пад відэакамерамі старшыня Дзяржкантролю далажыў Лукашэнку пра арышт кіраўніка гаспадаркі, дзе загінулі цяляты. Гаспадарку не назвалі.

Яшчэ 24 красавіка, падчас візіту ў Мазырскі раён, Лукашэнка паказаў старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко фатаздымкі з месца гібелі цялят у Рагачоўскім раёне. Гэтыя матэрыялы былі перададзены яму Дзяржкантролем.

«Гэта называецца жах. Я разумею, што ў асобных месцах яны канцэнтруюць негатыў. Але гэта больш, чым крымінальная справа», — заявіў ён тады.

Падчас паездкі ў Петрыкаўскі раён 26 красавіка Лукашэнка вярнуўся да гэтай тэмы: «Гектар зямлі, і на паверхні валяюцца загінулыя цяляты», — згадаў ён пабачанае на здымках.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю далажыў, што кіраўнік гаспадаркі, дзе адбылося здарэнне і якая не называлася, ужо затрыманы. 

«Ужо ў СІЗА», — далажыў Васіль Герасімаў.

«У СІЗА — правільна зрабіў. Гэта ж бязладдзе. Я хацеў журналістам паказаць толькі адну фатаграфію. Яны прытомнасць згубяць, асабліва гарадскія», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка паставіў задачу больш актыўна развіваць мясную жывёлагадоўлю і забяспечыць строгі кантроль за ўмовамі ўтрымання жывёлы.

«Трэба больш актыўна гэта развіваць. Калі ёсць рынак… А ён будзе, — сказаў Лукашэнка пра вырошчванне буйной рагатай жывёлы мясных парод. — Попыт будзе».

Паводле яго слоў, у свеце расце попыт і на прадукты харчавання, і на ўгнаенні, а разам з гэтым павышаюцца і цэны. 

«Наш час, па-мойму, прыходзіць. І мы не дарма ўкладвалі ў сельскую гаспадарку», — дадаў ён. 

Каментары4

  • No
    26.04.2026
    Гэты PR разлічаны на ябацек, как паказаць які добры ён хазяйственнік, калі ўся эканоміка у адным месцы.
    Гэта сёдня халуй у СІЗА, заўтра на новай пасадзе.
  • Усе вінаватыя, толькі не яны
    26.04.2026
    Хапіла бы туды адправіць некалькі дзесяткаў асоб з адной сям’і з набліжанымі
  • Сымон
    26.04.2026
    No, Чарговы танны спектакль для дэгенератаў, чыя палітычная актыўнасць абмежаваная вячэрнім добраахвотным праглядам прапагандысцкага лайна з лукашысцкага замбаяшчыка. І якія нават не спрабуюць спытацца, а чаму ў Польшчы альбо Літве нічога падобнага нават у галаву не прыходзіць.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць