Здарэнні2121

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Яе смерць наступіла ў выніку сэпсісу. Рана на руцэ ад тату не была прамой прычынай смерці, але стала ўваходнымі варотамі для інфекцыі.

Фрагмент татуіроўкі, якую Саша абрала для нанясення перад вяселлем

Хлопец і дзяўчына вырашылі пажаніцца. Саша ўжо выбрала сабе вясельную сукенку з адкрытымі плячыма і планавала ўпрыгожыць вобраз татуіроўкай на перадплеччы. Будучы муж займаўся тату. Досвед у маладога чалавека на той момант ужо быў немалы — каля шасці гадоў, нагадвае «Мінская праўда».

У яго кватэры было абсталявана спецыяльнае месца для жадаючых: устаноўлены медыцынская кушэтка, тату-холдар, стэлаж для інструментаў, стол, крэсла, асвятляльныя лямпы. Медыцынскай адукацыі ў хлопца не было.

За 11 дзён да вяселля жаніх з дапамогай тату-машынкі нанёс дзяўчыне малюнак на левае перадплечча. Працэс заняў каля гадзіны. Пасля працэдуры рану апрацавалі антысептыкам, нанеслі мазь, накрылі пялёнкай і забінтавалі.

На наступны дзень рану праверылі і зноў апрацавалі — усё выглядала нармальна. Але ўжо праз дзень Сашы стала дрэнна: яна не змагла адпрацаваць змену, паднялася тэмпература амаль да 40°C.

Да раніцы стан крыху палепшыўся, але слабасць захоўвалася. Яна кашляла, амаль не ўставала, нічога не ела. Ноччу пачаліся ваніты, потым — страта прытомнасці, дыярэя, сутаргі.

Хлопец выклікаў хуткую. Дзяўчыну тэрмінова даставілі ў бальніцу.

Праз амаль суткі яна памерла. Дактары зрабілі ўсё магчымае, але дапамога была запозненая.

Смерць наступіла ў выніку генералізаванага запаленчага працэсу ў арганізме (сэпсісу), які прывёў да недастатковасці ўнутраных органаў. Рана на руцэ ад тату не была прамой прычынай смерці, але стала ўваходнымі варотамі для інфекцыі.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікавалі як прычыненне смерці з неасцярожнасці. Следства палічыла, што ён мог прадбачыць небяспеку. Аднак да суда ён не дажыў — скончыў жыццё самагубствам, не пакінуўшы запіскі.

Крымінальная справа была спынена ў сувязі са смерцю падазраванага.

Каментары21

  • жахліва
    25.04.2026
    не змог псіхалагічна зправіцца,не дапамаглі, на жаль(((
  • (
    25.04.2026
    трагічная гісторыя
  • Alex
    25.04.2026
    Нет повести печальнее на свете, чем повесть о Ромео и Джульетте

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць