Грамадства1313

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі

У 40‑ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прамовай, дзе згадала свае асабістыя ўспаміны і нагадала пра небяспеку Астравецкай АЭС і размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі.

Ціханоўская кажа, што, калі здарыўся Чарнобыль, ёй было ўсяго тры гады.

«Я не памятаю сам выбух, але памятаю, як яго доўгі цень жыў побач з намі пазней.

Мае родныя Мікашэвічы таксама трапілі ў зону радыяцыйнага забруджвання. У школе да нас часта прыходзілі лекары. Асабліва глядзелі шчытападобную залозу. Ёд стаў амаль звыклай рэччу, як нешта, што проста мусіць быць. След таго, што шматлікія беларусы нарадзіліся на заражанай радыяцыяй зямлі, мы носім у сабе дагэтуль», — гаворыць яна. 

Палітык нагадвае, што Беларусь зазнала на сабе галоўны ўдар Чарнобылю — да 70 адсоткаў радыеактыўных выпадзенняў прыйшліся менавіта на нас.

«Але людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне. Замоўчванне. Калі савецкая «стабільнасць» і першамайскія парады былі важнейшыя за здароўе і жыццё людзей», — гаворыць яна.

Сённяшняя ўлада ў Беларусі паводзіць сябе гэтаксама як савецкія ўлады падчас Чарнобылю, кажа Ціханоўская.

Астравецкую АЭС будавалі без належнага міжнароднага кантролю, а калі там адбываліся інцыдэнты, іх спрабавалі гэтаксама прыхоўваць, нібыта нічога не адбылося, нагадвае яна.

«Улады пайшлі далей і цяпер размяшчаюць расійскую ядзерную зброю на нашай тэрыторыі. Гэта ператварае Беларусь у мішэнь, а беларусаў робіць закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі. Расія такім чынам спрабуе замацаваць свой кантроль над Беларуссю, шантажаваць і пагражаць суседзям. Бо расійская ядзерная зброя — гэта зусім не пра бяспеку. Гэта пагроза і для нашых людзей, і для нашай незалежнасці», — кажа Ціханоўская.

Яна дадае, што Чарнобыль паказаў да чаго вядзе безадказнасць уладаў. Але ён таксама паказаў і сілу салідарнасці.

«І ў гэты дзень я думаю пра нашых цудоўных людзей. Не толькі тых, хто пацярпеў. Але і пра тых, хто дапамог. Чарнобыль паказаў, колькі ў свеце чалавечай цеплыні. Перасяленцаў падтрымлівалі родныя і сябры. Дзясяткі тысячаў беларускіх дзяцей прымалі сем’і ў Еўропе, Амерыцы, Канадзе на аздараўленне. Для многіх гэта быў першы досвед, што свет можа быць добрым, адкрытым і што нават за чужой мовай ты можаш пабачыць чыёсьці вялікае сэрца.

Мы памятаем Чарнобыль. Памятаем кожнага і кожную. І будзем рабіць усё, каб больш ніколі не паўтарыліся памылкі мінулага», — сказала яна.

Каментары13

  • Барадзед
    26.04.2026
    Надо что-нибудь сказать по поводу круглой даты. Может спросить зянона, чарнобыльскага шляхцича, чарнобыльским шляхам хадзиушага?
  • Экспэртыня
    26.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    26.04.2026
    Хутка лукашэнка ды яго прапаганда пачне плявузгаць на маючыя адбыцца вучэньні Польшчы ды Францыі з імітацыяй ядзерных удараў па Беларусі. Цікава будзе паслухаць, асабліва што на.еруць у вушы тым аматарам сіпатага, што ён сьвяты і толькі за мір, што ніколі нікому не пагражаў ЯЗ.

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Каба-Вэрдэ выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету7

Што такое «альпійскі развод»? З'ява, пра якую лепш ведаць загадзя, каб застацца ў жывых у паходзе3

Хет-трык Дэмбеле дапамог Францыі разграміць Нарвегію2

У Галыгіных нарадзіўся трэці сын. Назвалі яго Лука20

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла17

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць