Грамадства1313

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі

Журналістка ў сваім фэйсбуку патлумачыла прычыны адклікання сваёй кандыдатуры на выбарах у Каардынацыйную раду.

Фота з фэйсбука Кацярыны Ваданосавай

«Прычына звязаная з адной з маіх прац [Кацярына супрацоўнічае з «Белсатам» і Будзьмай — НН]. Я была чаліняй КР папярэдняга склікання, мая кадэнцыя скончыцца неўзабаве, але гэтым разам адным з маіх працадаўцаў (а ў мяне некалькі прац, як вы, напэўна, ведаеце) да майго сведчання было даведзена, што мой удзел у любога кшталту палітычнай дзейнасці можа быць успрыняты негатыўна, і я магу быць абвінавачаная ў прадузятасці і ангажаванасці.

Паколькі я ніколі не выкарыстоўвала сваё службовае становішча ў якасці інструмента ўплыву, а таксама паколькі я лічу, што такія (нават гіпатэтычныя) абвінавачванні могуць паўплываць на маю годнасць і рэнамэ, то вымушаная адклікаць сваю кандыдатуру з выбарчага спісу», — напісала яна. 

Кацярына таксама падзякавала Паўлу Латушку за тое, што яе маці не была вывезеная ў Літву, а засталася ў Польшчы.

«Праўда, потым яна памерла, не вытрымаўшы стрэсу, і на мяне ледзьве не «павесілі» (даруйце мне гэты слэнг) аплату рахунка за яе рэанімацыю і аперацыю, але, ізноў жа, дзякуючы таму, што Пал Палыч зноў і зноў гаварыў пра мой кейс, рабіў з яго прэцэдэнт, апублічваў яго і размаўляў з людзьмі, якія маюць уплыў на рашэнні УДСЦ, мне ўдалося даказаць, што мама ў час смерці была застрахаваная, і пазбегнуць агромністых тратаў «за смерць» маці, і сабраныя праз Байсол грошы ўдалося накіраваць на іншую дабрачыннасць. Таму я з вялікай павагай і ўдзячнасцю стаўлюся да маіх (ужо былых) калегаў па выбарчым спісе, а таксама паважаю і дзякую кандыдатам з усіх спісаў, ведаючы, якую няўдзячную і цяжкую ношу яны падымаюць на свае плечы», — напісала яна.

Каментары13

  • À toi
    24.04.2026
    Пры ўсёй павазе да гэтай дзяўчыны - пытанне: навошта ты была патрэбная ў той Радзе? Якія твае дасягненні і што ты зрабіла, апроч таго што Латушка дапамог тваёй сям'і, дай Бог вам здароўя і спакою?
  • Ну і вось…
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Редактар
    24.04.2026
    Дык раскажыце, як ёсць. Кіраўніца Белсата Аліна Коўшык, як блізкі да ОСЦ чалавек, пад пагрозай звальнення зняла з выбараў Ваданосаву, з мэтай зніжэння ролі КР, каб яна не стварала канкурэнцыі ОСЦ. Вось тады гэта будзе журналістыка, а не капіпаст пастоў з ФБ.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць