Свет22

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць

Першая лэдзі Францыі Брыжыт Макрон прызналася ў інтэрв’ю выданню La Tribune Dimanche, што ёй часам сумна як ніколі раней да яе пераезду ў Елісейскі палац разам з мужам. 

Брыжыт Макрон. Фота: Stephanie Lecocq / Pool via AP

«Раней у мяне было нармальнае жыццё, дзеці, праца, узлёты і падзенні, як і ва ўсіх. Тут гэтыя дзесяць гадоў праляцелі так хутка… Яны былі настолькі інтэнсіўнымі. Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць», — сказала жонка Эмануэля Макрона.

«У мяне бываюць моманты песімізму, якіх не было раней», — заўважыла яна.

У 2027 годзе, пасля двух прэзідэнцкіх тэрмінаў Макрона, яны пакінуць Елісейскі палац.

Брыжыт, пасля таго як сутыкнулася з цкаваннем у інтэрнэце (падставай стала яе знешнасць і розніца ва ўзросце з мужам — Брыжыт на 25 гадоў старэйшая, ёй 73 гады), падзялілася, што запісванне сваіх думак ёй вельмі дапамагае.

Калі ў 2024‑м першая лэдзі Францыі падавала скаргу з-за цкавання (за тое, што яе называлі трансгендарам), то тлумачыла следчым, што гэтыя чуткі мелі вельмі моцны рэзананс для яе самой і яе асяроддзя.

Каментары2

  • Понимаю
    27.04.2026
    Тут скорее вопросы не к ней, а к нему.
  • Ёсік
    27.04.2026
    Якая справа людзям, колькі ёй гадоў, колькі яму, як іхнае жыцьцё? Няўжо такіх сужанцаў больш няма ў сьвеце? Ён не хавае сваю жонку, ба.струкоў не нарабіў з іншымі жанчынамі. Калі ўжо казаць, дык пакіньце іхняе жыцьцё грамадзянам Францыі, у Беларусі ёсьць чэсны лукашэнка, а ў расейцаў чэсны дый набожны пуцін, вось й абсасвайце.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць