Свет1111

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА

Дональд Трамп публічна прайшоўся па Эмануэлю Макроне і яго жонцы Брыжыт Макрон падчас прыватнага абеду, які адбыўся напярэдадні.

Эмануэль Макрон і Дональд Трамп у Вашынгтоне ў жніўні 2025 года. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Я тэлефаную ў Францыю, Макрону, з якім яго жонка абыходзіцца жудасна. Ён да гэтага часу спрабуе акрыяць пасля ўдару ў сківіцу», — цытуюць амерыканскага прэзідэнта Reuters і Le Monde.

Гаворка ішла пра відэа 2025 года з В’етнама, якое Макрон пазней называў часткай дэзінфармацыйнай кампаніі.

Тады падчас спуску па трапе камера зафіксавала нечаканы момант паміж Эмануэлем Макронам і яго жонкай. Брыжыт Макрон рэзка дакранулася да твару прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона на борце самалёта, які прызямліўся ў аэрапорце Ханоя 25 мая.

Жэст першай лэдзі, што выклікаў розныя інтэрпрэтацыі, імгненна распаўсюдзіўся ў сацсетках і стаў аб’ектам спекуляцый.

Запіс са словамі Трампа ненадоўга з’явіўся на YouTube-канале Белага дома, пасля чаго доступ да яго быў закрыты.

Далей Трамп звязаў насмешкі над Макронам з прэтэнзіямі да саюзнікаў па альянсе, піша Bild.

Паводле Reuters і AP, ён зноў назваў НАТА «папяровым тыграм» і заявіў, што сур’ёзна разглядае выхад ЗША з альянсу пасля адмовы еўрапейскіх краін падтрымліваць амерыканскую кампанію супраць Ірана. Дзяржаўны сакратар Марко Рубіа таксама казаў, што пасля вайны Вашынгтону прыйдзецца перагледзець стаўленне да НАТА.

У Еўропе гэтыя заявы ўжо выклікалі трывогу. AP паведамляе, што генсек НАТА Марк Рутэ збіраецца ў Вашынгтон, каб паспрабаваць знізіць напружанасць у адносінах з ЗША.

Каментары11

  • Жвір
    02.04.2026
    Цікава было б ведаць, які ўзровень падтрымкі Трампа ў амэрыканцаў цяпер ? Прайшло дастаткова часу, каб усьвядоміць, каго яны абралі кіраваць краінай.

    [Зрэдагавана]
  • Перамога
    02.04.2026
    Трамп - пераможца 🇺🇸
  • Кто?
    02.04.2026
    Жыгуль , Макрон?

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць