Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату
Даўжыня іх дасягае двух метраў.

Цяпер у Беларусі ёсць тры віды змей. Гэта вужы, мядзянкі і гадзюкі. Але можа з’явіцца і чацвёрты праз змяненне клімату. Гэта полаз, расказаў у эфіры АНТ Фёдар Сауткін, дацэнт кафедры заалогіі біялагічнага факультэта БДУ.
Полаз вырастае да двух метраў. Звычайна жыве ў лясах і каля скалістых схілаў. Акрамя таго, полазаў нярэдка трымаюць дома. Полазы не маюць атруты. Яны забіваюць здабычу, сціскаючы яе, як удавы. Для чалавека яны не прадстаўляюць смяротнай пагрозы, хоць буйная асобіна можа балюча ўкусіць, калі яе справакаваць.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары