Вайна77

СБУ раскрыла схему вывазу ўкраінскіх мабілізаваных у Беларусь

Следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны ў Чарнігаўскай вобласці раскрыла арганізаваную групу, якая дапамагала мабілізаваным украінцам уцячы з навучальнага вайсковага цэнтра «Дзясна» і дабрацца да беларускай мяжы, даведалася «Радыё Свабода».

Навучальны вайсковы цэнтр «Дзясна» ў Чарнігаўскай вобласці. Архіўнае фота

Як стала вядома «Свабодзе» з крыніц у праваахоўных органах, адпаведную крымінальную справу расследуюць з траўня 2025 года паводле ч. 1 артыкула 114‑1 Крымінальнага кодэкса Украіны — перашкода законнай дзейнасці Узброеных сіл у асаблівы перыяд. Фігурантам справы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў.

Пасярэднікам выступаў мясцовы таксіст, з якім вайскоўцы ездзілі з навучальнага цэнтра ў найбліжэйшыя крамы. Падчас такіх паездак кіроўца прапаноўваў мабілізаваным дапамогу ў вывазе іх да мяжы з Беларуссю ў аб’езд блокпастоў. За паслугі ён прасіў 10 тысяч грыўняў (каля 240 даляраў ЗША).

Вывозіў вайскоўцаў толькі з цэнтра, а потым нібыта перадаваў іншаму вайскоўцу, які на аўтамабілі аднаго з мясцовых дабрачынных фондаў абяцаў перавезці «ўцекачоў» у вёску Няданчычы Чарнігаўскай вобласці, дзе яны маглі перасячы мяжу Беларусі на надзіманым матрацы праз Дняпро.

У Адзіным дзяржаўным рэестры судовых рашэнняў ёсць некалькі паведамленняў пра затрыманні мужчын прызыўнога ўзросту менавіта ў Няданчычах. Затрыманыя расказвалі, што збіраліся перайсці мяжу ў кірунку Беларусі па Дняпры на матрацы.

Аднак «Свабодзе» не ўдалося высветліць, ці з'яўляюцца гэтыя выпадкі эпізодамі справы аб падзеях у навучальным цэнтры «Дзясна», якую цяпер расследуюць.

Ва Украіне ў вышуку знаходзяцца прыблізна 1,5 мільёна мужчын прызыўнога ўзросту праз тое, што яны не абнавілі свае звесткі ў тэрытарыяльных цэнтрах камплектавання.

Ад студзеня 2022 па верасень 2025 года зарэгістравалі 235 646 крымінальных спраў за самавольнае пакіданне вайсковай часці, а 53 954 — за дэзерцірства.

Ад пачатку 2025 года ва Украіне адкрылі 47 046 спраў аб парушэнні правіл вайсковага ўліку — амаль столькі сама, колькі за ўвесь 2023 год.

Украінскія выданні перыядычна інфармуюць пра тое, як украінскія рэкруцёры, імкнучыся павялічыць колькасць жывой сілы на фронце па меры прасоўвання расійскіх войскаў і росту занепакоенасці адносна будучай падтрымкі Захаду, праводзяць рэйды па канцэртах, клубах і кавярнях, шукаючы людзей, якія, магчыма, ухіляюцца ад вайсковай службы.

Праз такія выпадкі ў 2024 годзе ва Украіне адбылося некалькі выбухаў у ТЦК і нападаў на іх прадстаўнікоў. Улады Украіны сцвярджалі, што гэта адбываецца пад куратарствам расійскіх спецслужбаў, каб сарваць мабілізацыю.

Каментары7

  • Ясь
    17.10.2025
    Размаўляў у Кракаве з адным украінцам, які нядаўна патрапіў у Польшчу праз Беларусь. “Асаблівыя людзі” аўтобусам вывезлі да беларускай мяжы. Сярод белага дня. Цэлы бусік. З беларускага боку ўсіх павезлі ў ізалятар, дзе тыя прасядзелі содні. А пасля ўсіх адпусцілі. Расказваў, што гэта пастаўлена на паток як з боку ўкраінскіх пагранцоў, так і з беларускіх
  • SK
    17.10.2025
    Сёння Украіна ў вайне з велькай рашкай нажаль стала знутры сама рашкай маленькай.
    Нельга прымушаць чалавека аддаваць сваё жыццё, яго можна толькі заахвочваць. Выкараняйце з сябе савок, ружовыя поні.
  • Ганна
    17.10.2025
    Ясь, варшаўскія казкі пад’ехалі

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць