Грамадства88

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай

«Будзе дзень, калі Беларусь будзе ў Еўропе разам з намі ўсімі і будзе менавіта так, як людзі ў Беларусі заслугоўваюць».

Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі пасля памятных мерапрыемстваў у Вільні ў гонар паўстанцаў 1863‑1864 гадоў яшчэ раз згадаў Беларусь.

«Дзякую Літве за тое, што мы ўсе сёння вось так былі разам: украінцы, літоўцы, палякі. І сёння з намі былі прадстаўнікі каманды вольнай Беларусі, і гэта кажа ўсім даволі ясна, што будзе дзень, калі Беларусь будзе ў Еўропе разам з намі ўсімі і будзе менавіта так, як людзі ў Беларусі заслугоўваюць.

Мы ўсе павінны быць эфектыўнымі ў супрацоўніцтве — у абароне нашага суверэнітэту, нашых народаў — усе ў нашай частцы Еўропы і ўсе ў Еўропе. Усе мы ведаем, што для гэтага патрэбна», — сказаў Зяленскі.

Дагэтуль у прамове ў Кафедральным касцёле ён адзначаў, што «беламу шпіцу Лукашэнкі пакінута больш правоў, чым народу Беларусі». «Быў шанс у 2020 годзе гэта змяніць — і яшчэ будзе такі шанс», — выказаў спадзеў Зяленскі.

Каментары8

  • Акулярчык
    25.01.2026
    Хтосьці можа паказаць, дзе ў тэксце Зяленскага ўзгаданая Ціханоўская? Бачу напісана "з намі былі прадстаўнікі каманды вольнай Беларусі" - прычым тут Ціханоўская, калі ён кажа пра людзей са сцягамі, якія на марозе яго віталі???
  • імя
    25.01.2026
    Каманжа Ціханоўскай да 20-га году не мае ніякага дачынення. Акрамя самой Ціханоўскай і тое ўскосна
  • ●
    25.01.2026
    Барадзед, хорэ кіряць .

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць