Аўто2626

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж

Але дом на колах пакуль не паступіў у продаж. А што цікавага ўнутры?

Нядаўна прадпрыемства «МАЗ-Купава» прэзентавала аўтадом «Купава-273140». Партал av.by даведаўся больш пра гэту навінку.

Фота тут і далей: av.by

Намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай працы ТАА «МАЗ-Купава» Уладзімір Ананьеў кажа, што аўтадом — прадукт для іх не новы. Напрыклад, яны выпускалі аўтадом «Эксклюзіў» і прычэп «Купава-822002».

Каб зрабіць цяперашні аўтадом, сабралі некалькі фокус-груп, каб зразумець, што сапраўды патрэбна рынку.

«У фокус-групы ўвайшлі людзі ва ўзросце ад 15 да 50 гадоў: супрацоўнікі прадпрыемства, блогеры, падлеткі, заўзятыя падарожнікі з Беларусі і блізкага замежжа. Нас цікавіла, што людзі хочуць бачыць у аўтадоме, а ад чаго гатовыя адмовіцца».

Асновай аўтадома стала шасі МАЗ-365, у народзе вядомае як «галавасцік».

«У яго ёсць шэраг важных пераваг. Па-першае, маса аўтамабіля — да 3,5 тоны, а значыць, для кіравання дастаткова катэгорыі B. Пры гэтым завод заклаў грузавую дэльту да 4,2 тоны, што дае дадатковую карысную нагрузку. Па-другое, 6‑ступеньчатая МКПП забяспечвае лепшую манеўранасць».

Пад капотам аўтадома ўсталяваны рухавік JAC HFC4DE1-1D. Гэта дызельны радны матор класа «Еўра-5» аб’ёмам 2,7 л і магутнасцю 150 к. с. Расход паліва ў дарозе складае 11 літраў на 100 км.

Пры ўключэнні задняй перадачы актывуецца сістэма кругавога агляду з камерай 360°, дзякуючы якой можна бачыць не толькі прастору за аўтамабілем, але і зону па баках у дыяпазоне 0,5 метра ад аўтадома.

Таксама беларускі аўтадом абсталяваны круіз-кантролем, кандыцыянерам, паветраным і незалежным ацяпляльнікамі, электрагазавым бойлерам, электрашклопад’ёмнікамі і сістэмай «разумны дом» (аднак на панэлі кіравання няма беларускай ці рускай мовы).

Працэс распрацоўкі аўтадома «Купава-273140» заняў год. Яго стварала каманда маладых супрацоўнікаў (ім усім да 35 гадоў).

Цана пакуль невядомая.

«У продаж машына яшчэ не паступіла, зараз мы праходзім сертыфікацыю. Кошт базавай камплектацыі будзе вядомы па завяршэнні гэтага этапу. Спадзяемся, зможам зрабіць гэта ўжо зусім хутка. Магу вас запэўніць: цана будзе ў межах рынкавай!» — кажа Уладзімір Ананьеў.

Партал av.by выказвае здагадку, што кошт «Купава-273140» будзе ў межах 200 тысяч рублёў. 

Як распавёў Уладзімір Ананьеў, попыт на беларускі аўтадом ужо анамальна высокі.

«За першыя дзве гадзіны пасля першай публікацыі да нас паступіла больш за 200 званкоў. І іх колькасць не змяншаецца. Некаторыя ўжо нават прыязджалі асабіста пагутарыць і паглядзець на навінку на свае вочы. Зразумела, усіх цікавяць кошт і фінансавыя інструменты, з дапамогай якіх можна набыць аўтадом».

Пры замове аўтадома можна будзе выбраць абклейку на свой густ.

Таксама ў аўтадоме маецца скразны багажнік. А ўнутры пакупнікоў чакаюць мангал, казан, складаныя крэслы, тэнт і нават настольная гульня.

Унутры — дастаткова прасторы, аздабленне і мэбля з экаскуры ў светлых танах, панарамныя вокны. Аўтадом разлічаны на сям’ю з чатырох чалавек.

Насупраць ваннага пакойчыку размешчана кухня. Газавая пліта на чатыры канфоркі, высоўны стол для гатавання, ракавіна. Кухня цалкам абсталявана посудам, сталовымі прыборамі і неабходным кухонным начыннем.

Ёсць некалькі разетак ля падгалоўя, раздымы USB і Type-C, рухомыя лямпы для чытання ў цёмны час сутак. Пасцельная бялізна для спальных месцаў таксама ўваходзіць у камплект.

Каментары26

  • Село, оно и здесь село
    25.01.2026
    Ужас, ножи на магните, и это в автодроме.
  • Адам
    25.01.2026
    Пры адсуднасці эўрапейскіх ды японскіх машын, купяць кітайца беларускай сборкі. Каб быў выбар куплялі б паўжытых эўрапейцаў. Аўтодомы на эўрапейскім рынку звычайна ня маюць вялікага прабегу і не каштуюць шалёных грошай.
  • Кірылла
    25.01.2026
    Калхоз нейки. Ня можаце самі рабіць дык рабіце для еўрапейцаў як сербы, славакі робяць.

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць53

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць