Усяго патроху

Калі ў Мінску адкрыюць абноўлены планетарый?

У планетарыі паставяць сучасны купал, які будзе варочацца на 360 градусаў.

Такім будзе планетарый пасля рамонту. Фота: planetarium.by

Летась пачаўся рамонт вежы абсерваторыі Мінскага планетарыя, а хутка закрыюць на мадэрнізацыю і будынак установы. Што новага там з’явіцца і калі скончаць работы, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Летась Мінскі планетарый адзначыў 60-годдзе. Яго будынак, а таксама астранамічную абсерваторыю пры ім пабудавалі на ўзвышшы ў парку імя М. Горкага ў 1965 годзе.

Штогод планетарый наведваюць больш за 40 тысяч чалавек, расказаў загадчык установы Аляксандр Мікуліч.

Цяпер планетарый чакае поўнае тэхнічнае перааснашчэнне.

Фота: planetarium.by

У канцы восені будаўнікі пачалі рамонт вежы абсерваторыі. Дэмантаваны купал з характэрнымі металічнымі «лускавінкамі», адсутнічаюць шкленне і элементы вонкавай вінтавой лесвіцы.

Да рамонту на верхнім узроўні размяшчаўся тэлескоп. Яго прыбралі на захаванне, пасля будаўнічых работ ён вернецца на месца. Як растлумачыў Мікуліч, мяняць рарытэтны аптычны інструмент на больш сучасны не збіраюцца. У абсерваторыі тэлескоп сапраўды старадаўні — фірмы Carl Zeiss, з фокуснай адлегласцю 1 950 мм і 300‑кратным павелічэннем. Выраблялі такія ў пачатку мінулага стагоддзя.

«Гэта рабочы музейны экспанат, якасны і надзейны. Такіх ва ўсім свеце захавалася няшмат», — заўважае загадчык планетарыя.

З дапамогай гэтага прыбора з цэнтра горада можна назіраць самыя яркія астранамічныя з’явы, напрыклад сонечнае і месяцавае зацьменні, разглядаць планеты Сонечнай сістэмы, зорныя скопішчы і блізкія галактыкі. Цалкам рэальна ўбачыць кольцы Сатурна і палосы на Юпітэры. А Месяц і зусім можна вывучыць ва ўсіх дэталях з яго кратарамі, гарамі.

Зменіцца і вежа абсерваторыі. Вядуць работы па ўзмацненні яе нясучых калон, заменяць лесвічныя вонкавыя маршы, змантуюць новыя вітражы.

«Але самае галоўнае — у будынка з’явіцца сучасны купал, які будзе варочацца на 360 градусаў, са створкамі. Гэта даволі дарагая канструкцыя, абсталяваная электрычным прывадам», — тлумачыць Мікуліч.

Паваротны механізм купала дазваляе навесці тэлескоп і прыцэліцца на любы аб’ект на небе. Праўда, зараз ёсць прыродныя абмежаванні: дрэвы ў парку падраслі і сталі вышэй за абсерваторыю. Пытанне аб тым, як палепшыць бачнасць гарызонту і зрабіць так, каб насаджэнні не заміналі астранамічным назіранням, плануюць вырашаць сумесна з «Мінскзелянбудам», бо кожнае дрэва ў зялёнай зоне ўяўляе вялікую каштоўнасць.

«Мы пастараліся захаваць гістарычнае аблічча абсерваторыі. Пасля рамонту яна застанецца з белымі фасадамі, цёмнымі аконнымі рамамі», — кажа Мікуліч.

Адкрыць аб’ект плануюць вясной.

Што тычыцца будынка самога планетарыя, яго таксама чакаюць маштабныя змены. Рамонт пачнуць у першым квартале 2026 года. Нарматыўныя тэрміны будаўніцтва — каля шасці месяцаў.

«Поўнасцю заменім камунікацыі, электрычныя сеткі. Мяркуецца перапланіроўка ўнутраных памяшканняў у адпаведнасці з сучаснымі санітарнымі нормамі. Прадугледжана сур’ёзнае тэхнічнае перааснашчэнне», — дзеліцца Мікуліч.

Па-першае, з’явіцца камп’ютарны клас для навучальных мэтаў: на базе планетарыя працуюць гурткі па інтарэсах. Па-другое, плануюць абсталяваць студыю гуказапісу і відэамантажу. Яна дазволіць ствараць уласны лічбавы мультымедыйны кантэнт. Па-трэцяе, вялікія пераўтварэнні закрануць купальны кінатэатр: у зорнай зале ўсталююць сучасную мэблю і праекцыйнае абсталяванне новага ўзроўню.

«Зараз мы маем праектар фірмы Carl Zeiss мадэлі ZKP1 першага пакалення. Ён дазваляе дэманстраваць зорнае неба Паўночнага паўшар’я. Пасля закупкі новага абсталявання з’явіцца магчымасць паказваць у палепшанай якасці і Паўночнае, і Паўднёвае паўшар’і, адлюстроўваць сузор’і і іх абрысы. Паляпшэння таксама чакае лічбавая сістэма праекцыі любімых поўнакупальных фільмаў», — распавядае Мікуліч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць