Яшчэ адзін 40‑гадовы мінчук, які знік пару дзён таму, знойдзены загінулым
Знойдзены загінулым 40‑гадовы Аляксей Далінін. Мінчук знік 23 студзеня. У арыенціроўцы згадвалася, што апошні раз яго меркавана бачылі каля вуліцы Філімонава.

Сёння пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў, што мужчыну, на жаль, знайшлі загінулым.
Па інфармацыі ў Linkedin Аляксея, ён працаваў менеджарам у розных IT-кампаніях.
Учора загінулым знайшлі іншага 40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў.
Каментары