Надвор'е22

Беларускі Чырвоны Крыж арганізаваў у Мінску тры мабільныя пункты абагрэву

У пункце абагрэву прапануюць сагрэцца гарачай гарбатай, з’есці салодкае, пры неабходнасці атрымаць цёплыя рэчы.

Фота: БЧК

Беларускі Чырвоны Крыж арганізаваў у Мінску тры мабільныя пункты абагрэву, паведаміла БелТА старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БЧК Раманія Зорына.

«У сувязі з халодным надвор’ем, нягледзячы на тое, што сёння непрацоўны дзень, мы арганізавалі ў Мінску тры мабільныя пункты абагрэву. Працуюць нашы супрацоўнікі і валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа», — сказала Раманія Зорына.

Паводле яе слоў, пералік паслуг традыцыйны. У пункце абагрэву прапануюць сагрэцца гарачай гарбатай, з’есці салодкае.

Пры неабходнасці можна атрымаць цёплую вопратку, рукавіцы, шапкі, цёплае паліто або куртку. Таксама тут даюць агульную інфармацыю пра неабходнасць карыстання ахоўнымі крэмамі і іншымі сродкамі, навучаюць аказанню першай дапамогі пры абмаражэннях.

Пункты абагрэву арганізаваны ў трох раёнах горада: у Заводскім (у раёне рынку), каля станцыі метро «Уручча» (на адным з прыпынкаў на выезд з горада) і ў Савецкім раёне — у Сельгаспасёлку.

Каментары2

  • Янка
    31.01.2026
    З улікам выдаткаў на БКК гэта проста здзек, а не пункты абагрэву. Дастаткова параўнаць з украінскімі пунктамі нязламнасці.
  • 123
    31.01.2026
    Янка, наогул вялiкае пытанне навошта яны ў Менску. У Кiеве няма ацяплення, там зразумела. Лепей бы адрасную дапамогу iнвалiдам i пенсiянерам аказалi. Выглядае як вельмi танны пiяр

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць