Спорт22

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі

«Чыкага» вызначыў далейшы план развіцця 20‑гадовага абаронцы Арцёма Леўшунова.

Арцём Леўшуноў, фота: x.com/NHLBlackhawks

У клубе маюць намер скарэктаваць яго гульнявую нагрузку і засяродзіцца на індывідуальнай працы над ключавымі кампанентамі гульні, піша «Беларускі хакей».

Беларус рэгулярна выходзіў у складзе «Чыкага» з моманту дэбюту ў Нацыянальнай хакейнай лізе ў мінулым сезоне, аднак апошнім часам сутыкнуўся з сур’ёзнымі цяжкасцямі.

У апошніх дзевяці матчах абаронца не набраў ніводнага бала, а ў папярэдняй сустрэчы Леўшуноў устанавіў беларускі антырэкорд у НХЛ па адмоўным паказчыку карыснасці («—5») за адзін матч (гэта значыць падчас ягонага знаходжання на лёдзе каманда прапусціла пяць шайбаў)

Больш за тое, Арцём увайшоў у тройку найгоршых хакеістаў НХЛ, у сезоне у яго каэфіцыент карыснасці «-27», горшы за яго паказчык карыснасці ў Лізе маюць толькі Брок Бозер («Ванкувер») і Макензі Уігар («Калгары») — па «—30».

Трэнерскі штаб адзначае ў Арцёма праблемы ў гульні ў абароне, у тым ліку працу з дыстанцыяй, дзеянні клюшкай і выбар пазіцыі, чым актыўна карысталіся сапернікі.

Леўшуноў застаўся ў запасе на матч супраць «Каламбуса». Таксама чакаецца, што да алімпійскай паўзы ён будзе атрымліваць мінімальны гульнявы час або наогул не будзе выходзіць на лёд.

Да алімпійскай паўзы «Чыкага» правядзе дзве гульні: 3 лютага каманда прыме «Сан-Хасэ», а 5 лютага згуляе на выездзе супраць «Каламбуса».

Галоўны трэнер «Чыкага» Джеф Блэшыл пацвердзіў, што для Леўшунова падрыхтавана асобная праграма працы. Яна ўключае тры ключавыя напрамкі: кідок, гульню з шайбай і дзеянні ў абароне.

— Мы не лічым, што на гэтым этапе яму неабходна адпраўляцца ў фарм-клуб і атрымліваць больш гульнявой практыкі. Яму патрэбны час, каб перазагрузіць базавыя элементы гульні, — заявіў Блэшыл.

У гэтым сезоне Арцём правёў 51 матч, набраў 21 бал (2 галы і 19 перадач), мае паказчык карыснасці «—27» і 32 хвіліны штрафу. Пасля апошняй сустрэчы яго безвыніковая серыя дасягнула дзевяці матчаў запар.

Каментары2

  • Жывы́
    31.01.2026
    Не называйце сыноу́ - Арцём , Дзяніс , Руслан
  • Сумны Арцём
    31.01.2026
    Можа, ён не бліскае на лёдзе, але, НН, што за здзеклівае фота "Арцём Леўшуноў"? Ці можна па ім адрозніць яго ад яго бабулі?

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію67

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць