Усяго патроху1414

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты

Памятаеце «Дом-2», узорна скандальнае тэлешоу пачатку нулявых? Аказваецца, яно ідзе і цяпер. Больш за тое, у ім удзельнічаюць беларусы і збіраюць шмат хэйту.

Фота: Эфирный Дом / Youtube

Апісаць фармат «Дома-2» складана. Гэта закрытая тэлесупольнасць, якая жыве ў атачэнні мноства камер і ў якую пастаянна прыходзяць новыя ўдзельнікі. Гэтыя ўдзельнікі мусяць утрымацца ў гэтай сістэме. Каб утрымацца ў сістэме, ім трэба спадабацца старажылам супольнасці і пабудаваць рамантычныя адносіны — нікога не цікавіць, наколькі сапраўдныя. 

Вельмі пажадана, каб гэтыя адносіны выклікалі эмоцыі, у тым ліку негатыўныя, былі карысныя для драматургіі праекта і ўпісваліся ва ўжо існуючыя канфлікты. Тады ўдзельнік можа атрымаць больш экраннага часу, што дазволіць яму затрымацца на праекце надалей.

Гэтым крытэрыям цалкам адпавядаюць Альберт і Вераніка Граковічы, якія прыехалі на «Дом-2» з Барысава (у шоу таксама ўдзельнічае іх дарослая дачка). За некалькі месяцаў на праекце сям’я паспела пасварыцца: Вераніка знайшла сабе маладога каханка, а яе муж адказаў раманам з бландынкай, нашмат маладзейшай за яго. 

Фота: Эфирный Дом / Youtube

Абое ўжо паспелі звазіць новых пасій да сябе ў Барысаў і ўлезці ў новыя скандалы: Альберт — кажуць, ён працуе на адным з беларускіх заводаў — станцаваў для сваёй бландынкі стрыптыз перад камерай, а Вераніка раздзерла яму твар. У планах беларуса — развод з Веранікай і паездка з новай каханай у Тайланд.

Мяркуючы па каментарах у сацсетках, нават гледачам «Дома-2» не падабаецца скандальнасць Граковічаў. Яны прапануюць беларусам ехаць дахаты:

«Надакучылі Граковічы, ганебнікі. Зганьбіліся на дзве краіны. Незразумела, чаму іх трымаюць на праекце?»

«Альберту трэба тэрмінова дахаты, навошта рабіць з сябе клоўна, няхай і за грошы».

«Хопіць ужо ганьбіць праект гэтай сямейкай са сваімі разборкамі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Максим Дизайнер
    31.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ответка
    31.01.2026
    Максим Дизайнер, может и тебе стоит завести себе любовника?)
  • Улад
    31.01.2026
    Там усё - фальшывае. І каханкі, і палюбоўнікі. Проста яны дамовіліся на такую хайповую легенду. Каб быць "цікавымі" для дурняў-гледачоў.

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

Пачобут: Паеду ў Беларусь на пачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду17

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?4

У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала4

Украінскія ракеты нанеслі ўдар па ракетным заводзе ў Самары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць