Надвор'е44

На наступным тыдні ўжо можа адчувацца хуткі надыход восені

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў, якім будзе надвор’е ў Беларусі з 17 па 23 жніўня.

Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў сіноптыка, сярэдзіна жніўня яшчэ застанецца даволі цёплай, аднак уначы і раніцай ужо будзе адчувацца набліжэнне ранняй восені. У цэлым тэмпература чакаецца каля кліматычнай нормы для гэтага перыяду. Пры гэтым на працягу тыдня надвор’е будуць перыядычна ўскладняць атмасферныя франты.

У панядзелак, 17 жніўня, на Беларусь будзе ўплываць халодны атмасферны фронт з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, у большасці раёнаў паўночна-заходняй часткі краіны пройдуць дажджы. Месцамі магчымы слабы туман. Вецер паўночна-заходні. Уначы тэмпература складзе +12…+17 градусаў. Днём будзе ад +19 градусаў на паўночным захадзе да +32 градусаў на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці.

У аўторак, 18 жніўня, атмасферны фронт будзе ўплываць пераважна на ўсход Беларусі. Там магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Большая частка краіны застанецца пад уплывам антыцыклону. Будзе воблачна з праясненнямі, вецер заходні і паўночна-заходні, падчас навальніц — парывісты. Уначы +10…+15 градусаў, днём — ад +17 градусаў у Віцебскай вобласці да +22 градусаў у Брэсцкай.

У сераду, 19 жніўня, Беларусь апынецца пад уплывам вобласці высокага атмасфернага ціску, якая адсуне зону ападкаў на ўсход. Пераважна без дажджоў, месцамі магчымы слабы туман. Вецер паўночна-заходні, днём часам парывісты. Уначы +9…+14 градусаў, днём +18…+23.

У чацвер, 20 жніўня, надвор’е пачне вызначаць атлантычны цыклон з цэнтрам над краінамі Балтыі. Чакаецца воблачнае надвор’е, у большасці раёнаў пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні. Уначы +9…+14 градусаў, днём — ад +20 градусаў у Віцебскай вобласці да +25 градусаў у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

У пятніцу, 21 жніўня, кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці пройдуць у многіх раёнах краіны. Вецер паўднёва-заходні, часам парывісты. Ноччу будзе +10…+15 градусаў, днём — ад +19 градусаў на поўначы да +24 градусаў на поўдні.

На выхадных надвор’е крыху палепшыцца дзякуючы вобласці высокага атмасфернага ціску, якая будзе фарміравацца пад уплывам паўднёвай Еўропы.

У суботу, 22 жніўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы. Уначы +9…+14 градусаў, днём — ад +19 градусаў у Віцебскай вобласці да +25 градусаў на поўдні Брэсцкай вобласці.

У нядзелю, 23 жніўня, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні. Уначы +9…+14 градусаў, днём тэмпература складзе +18…+23 градусы, а на поўдні Гомельскай і Брэсцкай абласцей паветра можа прагрэцца да +25.

Каментары4

  • лужына
    15.08.2026
    зноў ён мора вадаёмам называе
  • Жвір
    15.08.2026
    лужына, ат, якое шчэ мора, Пціч - рэчка-невялічка. Схадзіў во, праверыў, ці прынёс Ільля гнільля. Не, нічога такога Ільля не прынёс. Можа трэба было ў мікраскоп глядзець ?
  • лужына
    17.08.2026
    калі я была маленькай..
    і прайшоў-быў досыць вялікі дождж (а я спецыяльна чакала вялікі дождж), потым абувала боты і ішла ў лес - /-\
    мерыць лужыны-акіяны

    вось тут у мяне быў Ледавіты акіян.. а вось тут быў Атлантычны.. а вась тут быў ціхі
    самы глыбокі

    ат. ніякай рамантыкі ў вас, таварыш Жвір

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць