Грамадства

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Аграгарадок Вішнёўка дакладна вядомы ўсім, хто любіць адпачываць на вадасховішчы Вяча. Гэты населены пункт размешчаны за 11 кіламетраў ад сталіцы і пакуль што тут жыве менш за тысячу чалавек. Аднак у найбліжэйшыя гады ўсё можа змяніцца. У Вішнёўцы плануецца пабудаваць новыя жылыя дамы, школу і грамадскія аб’екты. Усяго тут хочуць узвесці амаль 500 новых кватэр. Напэўна — з разлікам на мінчукоў, гатовых пераехаць у прыгарад. Зараз праект забудовы выстаўлены на грамадскае абмеркаванне, піша Realt.by.

Праводзіць грамадскае абмеркаванне генеральнага плана і ПДП (плана дэталёвай планіроўкі) жылой зоны Вішнёўкі Мінскі райвыканкам. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы (асабліва — тыя, хто жыве ў аграгарадку Вішнёўка і яго ваколіцах). Мэта праекта — стварыць сучасны, камфортны і прывабны для жыцця населены пункт.

Вішнёўка размешчана ў Папярнянскім сельсавеце Мінскага раёна, за 11 кіламетраз ад сталіцы. Побач праходзяць МКАД-2 і аўтамабільная дарога Р-58, якая вядзе ў Мядзел. Зараз у аграгарадку жыве каля 950 чалавек. Населены пункт складаецца з прыватных дамоў і некалькіх двухпавярховых будынкаў. З інфраструктуры тут ёсць пачатковая школа, яслі-сад, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, магазін, прыдарожна-гатэльны комплекс, кавярня і АЗС.

Дзе з’явіцца новае жыллё?

Галоўныя змены закрануць паўднёва-ўсходнюю частку аграгарадка. На першым этапе (да 2030 года) шматкватэрныя новабудоўлі могуць вырасці ў раёне скрыжавання вуліц Цэнтральнай і Праектаванай № 1. На другім этапе (да 2040 года) жылыя дамы пачнуць будаваць уздоўж вуліцы Праектаванай № 1, а таксама ў раёне скрыжавання Цэнтральнай і Маладзёжнай. Зараз тут размешчаная пачатковая школа, якую плануецца рэканструяваць пад змяшаную грамадска-жылую забудову.

Новыя сядзібы (магчыма — таўнхаўсы) у аграгарадку таксама з’явяцца. Прыватныя дамы могуць размясціць на вуліцы Школьнай, уздоўж вуліцы Прыазёрнай і на працягу ўчастка праектаванай вуліцы Будаўнікоў. Некаторыя наяўныя кварталы сядзібнай забудовы чакае ўшчыльненне. Яно можа закрануць завулак Лермантава, вуліцы Палявую і Чэхава.

Паводле планаў горадабудаўнікоў, усяго ў Вішнёўцы будзе пабудавана больш за 500 новых кватэр і сядзіб. Разлік, хутчэй за ўсё, зроблены на мінчукоў. Але каму менавіта прапануюць жыллё побач з вадасховішчам Вяча — пакуль невядома.

Магчыма, будаўніцтвам зоймуцца сталічныя дэвелаперы, гатовыя пры адсутнасці свабодных пляцовак у Мінску ўкласціся ў прыгарад.Таксама не выключаны варыянт і з будаўніцтвам жылля для тых, хто стаіць у чарзе. У такім выпадку дамы будуць узводзіць дзяржаўныя арганізацыі.

На першым этапе плануецца пабудаваць 165 кватэр і дамоў сядзібнага тыпу, на другім — яшчэ 248 кватэр і сядзіб. У цэлым аб’ём новага жыллёвага будаўніцтва складзе 33 тысячы квадратных метраў. Сюды ўвойдзе як шматкватэрная забудова (72,9%), так і сядзібная (27,1%).

А што будзе з інфраструктурай?

На першым этапе ў Вішнёўцы плануецца пабудаваць новую школу на 502 месцы, гандлёвы аб’ект плошчай каля 600 квадратных метраў і аб’ект грамадскага харчавання на 30 пасадачных месцаў. Установа адукацыі з’явіцца ў раёне скрыжавання вуліц Цэнтральнай і Будаўнічай.

Таксама горадабудаўнікі абяцаюць прадумаць азеляненне — упарадкаваць тэрыторыю каля вадасховішча, абнавіць наяўныя і стварыць новыя паркі, скверы і бульвары.

Што тычыцца колькасці насельніцтва Вішнёўкі, то яна будзе расці паступова. На першым этапе (да 2030 года) колькасць жыхароў павялічыцца з 950 да 1350 чалавек. На другім (да 2040 года) дасягне амаль 2000 чалавек.

Матэрыялы праекта (схемы і апісанне) у добрай якасці выкладзеныя на сайце Мінскага райвыканкама. Грамадскае абмеркаванне праекта праходзіць з 26 студзеня па 9 лютага ў Папярнянскім сельвыканкаме (аграгарадок Бальшавік, вул. Фабрычная, 6). Там жа 4 лютага ў 18:00 адбудзецца прэзентацыя і сустрэча з мясцовымі жыхарамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Грошы на рэпатрыяцыю ў Беларусь цела аператара Дзяніса Сакалоўскага сабралі1

Памерла Алена Яськова1

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу14

Дачка Умара Джабраілава не верыць у самазабойства бацькі. Яна звязвае яго смерць са справай Эпштэйна2

«Вейшнорыю» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»7

ЕСПЧ разглядае скаргу беларускі, якую Літва пазбавіла дазволу на жыхарства — жанчына 20 гадоў працуе на дзяржаўным тэлебачанні11

СПА Кувейта памылкова збіла адразу тры амерыканскія самалёты14

Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне?5

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў12

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць