Грамадства

У Беларусі праводзіцца рэпетыцыйны цэнтралізаваны іспыт

У ім бяруць удзел каля 58,5 тысячы адзінаццацікласнікаў па ўсёй краіне, піша БелТА.

Фота: БелТА

Для яго правядзення задзейнічаны 144 пункты па ўсёй краіне.

Выпускнікі змогуць праверыць свае веды па рускай або беларускай мове, а таксама па адным з профільных прадметаў на выбар (фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежныя мовы, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўства, геаграфія).

Як раней паведамлялі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў, заданні на рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене будуць аналагічныя заданням ЦЭ, але не будуць іх дубляваць.

Пасля праходжання РЦЭ ўдзельнікі ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ змогуць убачыць не толькі свае балы, але і скан бланка, а таксама правільныя адказы, што дасць магчымасць выканаць працу над памылкамі. Сістэма ацэньвання застанецца нязменнай.

«РЦЭ дапаможа выпускнікам зразумець, як будзе праходзіць экзамен (ад рассадкі да запаўнення бланкаў), ацаніць узровень сваіх ведаў па выбраным прадмеце, а таксама навучыцца правільна размеркаваць час на экзамене», — адзначылі ў РІКВ.

У Мінску ў рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену будуць удзельнічаць больш за 13 тыс. адзінаццацікласнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць