Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Канадзе ўвядзеннем 100% мытаў на ўвесь яе экспарт у ЗША, калі яна заключыць гандлёвую дамову з Кітаем. Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Трамп назваў прэм’ер-міністра Канады Марка Карні «губернатарам», як раней называў былога прэм’ера Джасціна Трудо.
«Калі губернатар Карні разлічвае зрабіць Канаду «транзітным хабам» для экспарту кітайскіх тавараў у ЗША, ён сур’ёзна памыляецца. Кітай раздушыць Канаду і цалкам яе паглыне, знішчыўшы бізнэс, грамадскія асновы і звыклы лад жыцця. У выпадку заключэння Канадай дамовы з Кітаем ЗША неадкладна ўвядуць 100% тарыфы на ўсе канадскія тавары і прадукцыю», — адзначыў Трамп.
16 студзеня Марк Карні знаходзіўся з візітам у Кітаі, падчас якога Канада і Кітай абвясцілі пра новае стратэгічнае партнёрства. Згодна з дамовай, Канада дазволіць увезці на свой рынак да 49 тысяч кітайскіх электрамабіляў па льготнай мытнай стаўцы 6,1%. Цяперашняя стаўка складае 100% — яе Канада ўвяла ў 2024 годзе па патрабаванні ЗША. Кітай, у сваю чаргу, знізіць мыты на канадскае насенне рапсу да агульнай стаўкі каля 15%. Зараз яна складае 85%.
На гэтым тыдні Марк Карні выступіў з рэзананснай прамовай на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе. Ён адзначыў, што ранейшы глабальны парадак, заснаваны на агульных правілах, ужо не адновіцца, і заклікаў меншыя краіны трымацца разам, каб абараніць свае інтарэсы ў супрацьстаянні з магутнымі дзяржавамі.
Паводле яго слоў, буйныя краіны ўсё часцей выкарыстоўваюць эканоміку як інструмент ціску: эканамічную інтэграцыю — як сродак уплыву, мытныя тарыфы — як рычаг прымусу, фінансавыя сістэмы — як спосаб кантролю, а глабальныя ланцужкі паставак — як слабае месца, якім можна маніпуляваць у сваіх мэтах.
Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру
Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам
На іранскім тэлебачанні Трампу пагражалі замахам. Яго адказ: У выпадку чаго ўся краіна ўзляціць у паветра!
Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка
Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя
Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»
Каментары