heta niešta novaje. belaruskaja dziaržava budzie zajmacca vykradańniem zamiežnych dziaciej?
.
04.08.2026
Аўтаматычнае грамадзянства пра крыві (jus sanguinis) - звычайная практыка для ўсіх краін. Але ў нашых умовах гэтае права ператвараецца ў абавязак-пастку, калі прыгонных не адпускаюць, нават калі яны ніколі не былі ў краіне.
Магчыма, яна можа выключыць дзяцей з грамадзянства РБ, калі заедзе ў краіну сама (без іх) і пакажа, што ў іх ужо ёсць іншае грамадзянства. Тут лепш працаваць з юрыстам.
Права і Лева
04.08.2026
., наколькі чуў, у іншых краінах ёсць права аўтаматычна атрымаць грамадзянства, але ніякі не абавязак. У цяперашніх умовах лепш аб'язджаць Беларусь. Ды і Расію. Увядуць ваенны стан - не выедзеш з той Расіі. У Беларусі могуць проста дзяцей адабраць, бо "так не паложана".
.
04.08.2026
Па-рознаму бывае: недзе як опцыя, недзе аўтаматычна, недзе больш складаныя правілы. Так як у Беларусі, працуе таксама ў ЗША, Ізраілі, Польшчы і інш. Варыянтаў шмат, можна пагугліць або спытаць у ШІ, што не лічу неабходным у гэтым абмеркаванні.
Мазыр
04.08.2026
[Рэд. выдалена]
Іхтамнеты
04.08.2026
[Рэд. выдалена]
Arthur Gay Co
04.08.2026
Ну а што вы хочаце? Луке і крыпта-мілліянерам патрэбныя дадатклвыя мертвыя душы - каб прадаваць расейцам пашпарты. Нічога дзіўнага.
Сымон
04.08.2026
Дзіўнае тое, што яна ўвогуле пацягнула дзяцей у лукашысцкі канцлагер, у якім ужо шосты год, як афіцыйна "не до законна". Як і тое, што пакінула ім расейскае грамадзянства, што пад час наведвання лукашысцкага канцлагеру патэнцыйна можа скончыцца для іх расейскім ваенкаматам і "контрактом с МО РФ".
Федзя
04.08.2026
Нравится- не нравится, но закон есть закон.
Кол
04.08.2026
Спадарыня павінна прыехаць у Беларусь без дзяцей, з юрыдычна заверанымі перакладамі пашпартоў дзяцей і арыгіналамі пашпартоў, пасьведчаньнямі аб нараджэньні (з заверанымі перакладамі, калі дзеці нарадзіліся не ў РБ), дакуманты аб скасаваньні шлюбу, можа спатрэбіцца завераная згода бацькі. Далей падаць заяву, аб адмове ад грамадзянства дзяцей, у РУУС па месцы апошняй сваёй прапіскі, або рэгістрацыі. Спатрэбяцца фоты дзяцей пэўнага фармату. Разгляд займаў нейдзе тыдзень. Далей выдаецца папера аб прыняцьця адмовы аб грамадзянстве. Гэтую паперу прадастаўце ў амбасаду РБ у краіне сталага пражываньня, там яе скануюць у сваю базу і пакінуць яшчэ й ксеракопіі. Тым ня менш, кожнага разу пры звароце па візу для ўезду ў РБ, майце арыгінал гэтага дакуманта пры сабе. Калі для вашай краіны сталага пражываньня прадугледжаны бязвіз, гэтая папера будзе патрабавацыа пры ўездзе/выездзе. Мая інфармацыя мажліва ўжо састарэла, пераправерце ў консульстве РБ, працэдура такая маецца, там павінны інфармаваць.
Ну
04.08.2026
Кол, любая афіцыйная папера, выдадзеная на падставе дзеючага закона Беларусі, можа ў імгненне вока стаць проста смеццем. Бо любы закон ў Беларусі працуе толькі да таго часу, пакуль нехта наверсе не вырашыць, што гэты закон "неправільны" і працаваць больш не будзе. Ёсць магчымасць - не ездзіце ў Беларусь. Там ніякая папера не гарантуе адсутнасць вялікіх праблемаў.
Кол
04.08.2026
Ну, дзе не да законаў, там можа быць усё, аднак працэдура адмовы ад такога, навязьлівага, грамадзянства існуе, і лепш яе прайсьці да спаўнення дзіцяці 14 гадоў. Адзін мой знаёмец рабіў адмову ад грамадзянства РБ свайму малому, дык я ведаю пра ягоныя дзеяньні, як кажуць, з першых рук. Ад яго адчапіліся, пачалі выдаваць дзіцяці візу. А да таго было, як і ў гэтай кабеты, казалі, што дзіцё грамадзянін РБ, яму віза не патрэбна. На заўвагу, што без візы ня ўехаць у краіну, адказвалі, кшталту, рабіце пашпарт РБ і добрай дарогі.
Йосель Законник
04.08.2026
Ну, видите ли, согласно того закона, заграничные дети белорусских родителей всё равно будут считаться гражданами РБ, даже если не получат паспорта РБ. И государство будет применять к ним все свои требования, как и к любому иному лицу с гражданством РБ. Иными словами, сюрприз может ждать. Всё же стоит оформить отказ.
"вашы дзеці абавязаныя"
04.08.2026
Ніхто вам нічога не абавязаны, сабакі бешаныя
Эстэр
04.08.2026
Ну так, няважна, дзе дзеці нарадзіліся, калі на момант родаў адзін з бацькоў мае бел грамадзянства, то дзіця аўтаматычна мае бел грамадзянства. Цікава, чаму жанчыну так трыгерыць бел грамадзянства, а рас грамадзянства не. Навошта яе дзецям рас пашпарты і як яны іх атрымалі
Ну
04.08.2026
Эстэр, спадзяюся, розуму не паехаць хаця б у варварскую расею ў гэтай мадам хопіць
Улад
04.08.2026
Скажу шчыра: я не ведаў пра такі закон, і зараз вельмі здзіўлены. І мне здаецца, што ў законе нейкая неправільная логіка.
Йосель законнік
04.08.2026
Улад, гэты закон 1991-га году. Яго фактычна ігнаравалі аж да 2008-га., не прымянялі. Паварот адбыўся ў 2008-м., пасьля расейскай вайны ў Грузіі і выступу Пуціна, што да прызнання незалежнасьці Косава краінамі вольнага свету. Такое цікавае супадзенне.
чуда-трактар
04.08.2026
Нечыва там дзелаць, в том запаведніке беззаконія. Там всё прынадлежыт чыновнікам сверху в ніз. Ім нужны рабы. Ані понялі, што работаць некаму на ніх, а без этава не разбагацееш. Любовніц с дзецьмі карміць нужна.
Здзівіла жанчына
04.08.2026
Ну хоць адная цвяроза ацаніла сітуацыю і своечасова развярнулся
Беларуска з Германіі павезла дзяцей на радзіму — прыгразілі, што не выпусцяць без беларускіх пашпартоў
Магчыма, яна можа выключыць дзяцей з грамадзянства РБ, калі заедзе ў краіну сама (без іх) і пакажа, што ў іх ужо ёсць іншае грамадзянства. Тут лепш працаваць з юрыстам.
Так як у Беларусі, працуе таксама ў ЗША, Ізраілі, Польшчы і інш.
Варыянтаў шмат, можна пагугліць або спытаць у ШІ, што не лічу неабходным у гэтым абмеркаванні.
Мая інфармацыя мажліва ўжо састарэла, пераправерце ў консульстве РБ, працэдура такая маецца, там павінны інфармаваць.