Грамадства44

У Беларусі можа з'явіцца Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій

Стварэнне новай ВНУ стала тэмай нарады ў Лукашэнкі, што прайшла сёння, 4 жніўня, піша БелТА.

Фота: БелТА

Лукашэнка заявіў пра стварэнне прынцыпова новага адукацыйнага асяроддзя — гнуткага, міждысцыплінарнага, арыентаванага на вынік і патрэбы краіны.

«Нельга дапусціць, каб гэты цэнтр, Акадэмія ці ўніверсітэт, стаў звычайнай ВНУ і проста пастаўшчыком дыпломаў. Тут павінны рыхтаваць спецыялістаў, здольных ствараць уласныя рашэнні ў найбольш перспектыўных галінах. Як цяпер модна казаць, у сферы штучнага інтэлекту, новых матэрыялаў, лічбавай прамысловасці, квантавых тэхналогій», — адзначыў ён.

Як расказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, рэалізацыя эксперыментальных праграм Акадэміі ў поўнай меры будзе магчымай толькі пры адборы матываваных і адораных людзей. На думку спецыялістаў, пры масавым наборы гэтыя эксперыментальныя праграмы не дадуць належнага эфекту.

«Трэба адкрыць дзверы для выпускнікоў каледжаў, для тых юнакоў і дзяўчат, якія ўжо сёння вучацца ў ВНУ, праявілі сябе і хочуць перавесціся ў гэты новы адукацыйны цэнтр. У праекце ўказа прадугледжана і такая траекторыя», — падкрэсліў міністр адукацыі.

Ён растлумачыў, што студэнтам, якія захочуць паступіць у цэнтр, неабходна будзе прайсці сумоўе і здаць унутраны экзамен.

«Пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд мы павінны забіраць са школьнай лаўкі, каб не дапусціць страты часу, калі яны могуць засумнявацца: выбраць айчынную ўстанову адукацыі або з'ехаць у іншую ВНУ», — дадаў Андрэй Іванец.

Каментары4

  • Axel Justas
    04.08.2026
    Во-во, адбірайце ў іх пашпарты, выхад за плот толькі ў суправаджэнні супрацоўніка КДБ, а за чытанне навуковай літаратуры на 'недружалюбных мовах' (кшалту ангельскай) - расстраляць некага з родзічаў. Шарашка 2.0, мара сіпатага інтэлектуала.
  • Новыя стэндап самазванца
    04.08.2026
    Хіба могуць прыкарытнікі няздольныя нават адмыць абасраных кароў падрыхтаваць спецыяліста ў галіне штучнага інтэллекта ці квантавых тэхналогій?
    Што яны навогул ведаюць пра гэтыя тэхналогіі калі ангельскай мовай не валодаюць і сучасных даследванняў не чыталі. Дыплём намалююць і адправяць свежанамалёваных 'спецыялістаў' на абавязковую адпрацоўку за 200 BYN , дарэчы куды? Ці не ў Аграгарадзец мыць кароў?
  • анатам
    04.08.2026
    Слева спереди сидит "яркий" интеллектуал...

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць