Вайна

«Расійскае «сафары» на людзей павінна быць спынена ва Украіне». Зяленскі пракаментаваў паляванне дрона ў Херсоне

Прэзідэнт Украіны пракаментаваў у сваім тэлеграм-канале выпадак, калі расійскі дрон ганяўся за мужчынам у Херсоне.

«Сёння многіх шакавала чарговае відэа «сафары», якое расіяне вядуць з дапамогай дронаў супраць людзей у Херсоне. Расійскі дрон мэтанакіравана паляваў на мужчыну, які прадаваў гародніну ў Херсоне, падарваўся побач з ім, і самі расіяне прызналі, што здзейснілі гэты злачынны ўчынак, прычым не проста не шкадуюць пра зробленае, а яшчэ і ганарацца тым, як здзекуюцца з людзей. Мужчына атрымаў раненні ў выніку выбуху. Штодня расіяне ладзяць такія «сафары» на мірных жыхароў Херсона», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Ён перакананы, што свет павінен гэта бачыць, як і павінен бачыць кожны факт таго, што Расія страціла ўсякія межы, і кожны факт таго, што расійскія вайскоўцы атрымліваюць задавальненне ад забойстваў і здзекаў з людзей.

«Без ціску на Расію, без ліквідацыі яе агрэсіўнага патэнцыялу і без рэальных гарантый бяспекі ад Расіі немагчыма ўявіць, што свет зможа суіснаваць з гэтым злом. Неабходна і надалей дзейнічаць рашуча, каб абараняць жыццё. Трэба дзейнічаць так і падтрымліваць жыццё такім чынам, каб Расія была вымушана сапраўды задумацца пра мір, а не пра тое, як павялічыць далёкасць сваіх дронаў. І гэта датычыцца не толькі Украіны. Расійскае «сафары» на людзей павінна быць спынена ва Украіне і ні ў якім разе не павінна распаўсюдзіцца на іншыя краіны», — перакананы прэзідэнт Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць