Здарэнні88

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў

Прысуд быў абвешчаны 16 кастрычніка ў Мінскім абласным судзе.

Фота: Мінская праўда

Жахлівая гісторыя адбылася 12 снежня 2024 года. 63‑гадовы жыхар Мінска на працягу доўгага часу збіваў старшыню праўлення садовага таварыства ў яе ж садовым доміку. Так ён выказваў сваё незадавальненне з-за адключэння электраэнергіі па волі старшыні, паведамляе «Мінская праўда».

Ён нанёс 44‑гадовай жанчыне не менш за 31 удар па розных частках цела, у тым ліку па жыццёва важных органах, цягаў яе за валасы і адзенне, з дапамогай электрычнага кабеля душыў, прыкладваў нож да яе вуха і вока.

Мужчына збіваў сякерай, пляшкай і электрычным чайнікам, таксама граміў маёмасць у доме і пагражаў забойствам

Арцём, адзін з членаў садовага таварыства, неяк пачуў крыкі аб дапамозе і прыбег на месца здарэння. Аднак, нягледзячы на з’яўленне сведкі, абвінавачваны на вачах у суседа адсек пацярпелай пальцы правай кісці.

Мужчыну было выстаўлена абвінавачанне ў замаху на забойства з асаблівай жорсткасцю асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, п.п. 6, 10 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Абвінавачваны, спасылаючыся на кепскую памяць, не мог успомніць некаторых абставін таго, што адбылося, сваю віну ён фактычна не прызнаў. Але ў сваім апошнім слове прасіў прабачэння і сказаў, што не хацеў забіваць жанчыну.

Стан пацярпелай Галіны пакуль без зменаў, дактары прышылі ёй пальцы.

— Мне трэба будзе яшчэ дзве аперацыі. І ўжо пасля іх будзе нешта больш-менш зразумела наконт таго, ці змагу я карыстацца пальцамі рукі. Маральны стан мой, канечне, пакідае жадаць лепшага. Ну, таксама спадзяюся, што будзе лепшы. Што да прысуду, то, канечне, больш за ўсё я хацела б, каб усяго гэтага не адбылося. І каб мы цяпер тут не стаялі, і прысуд гэты ўвогуле не слухалі, але вынік, калі можна так сказаць, мяне нават не столькі ўзрадаваў, колькі супакоіў, бо ў мяне былі ўсе падставы баяцца таго, што гэты чалавек давядзе распачатае да канца, і тым больш ён сам пра гэта казаў: «Я цябе ўсё роўна заб’ю», — кажа жанчына. Бліжэйшая аперацыя прызначаная на 23 снежня, і потым павінна прайсці ад паўгода да года, толькі тады можна будзе рабіць наступную, каб нічога не парушыць. 

— Злачынны намер на забойства пацярпелай абвінавачваны не давёў да канца па незалежных ад яго прычынах, бо ёй была аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога, — заявіла старшы пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Кацярына Юдо.

Па словах дзяржаўнага абвінаваўцы, з улікам доказаў, якія былі ёю прадстаўлены, прысуд быў пастаноўлены абвінаваўчы, і мужчыну далі 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары8

  • Абы што напiсалi
    17.10.2025
    Гiсторыя жудасная, цягам году раз-пораз асвятлялася. Але адкуль зараз узялася iнфа пра "рэгулярнае збiццё"? Журналiзды хатняга вырабу...
  • Усё перакруцілі
    17.10.2025
    Скажэнне інфармацыі: "рэгулярна збіваў, на працягу доўгага часу збіваў".
    Ён яе збіваў толькі адзін раз - з мэтай забіць.
    Па спасылцы - інфа верная.
    Навошта рэд перакруціла па-свойму?
  • Jorik
    17.10.2025
    Много. Девушку убили и через мясорубку пропустили. Этому извергу дали 14. Здесь нанесение тяжких телесных. Кстати по какой статье его осудили

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха3

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»33

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць