Грамадства77

«Экстрэмісцкім» стаў і ролік «Мы беларусы», які грымеў амаль 10 гадоў таму

29 жніўня Міністэрства інфармацыі зноў абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі і сацсеткі блогеркі пад псеўданімам Данута Хлусня. Аказалася, што шчэ ў красавіку ў спіс унеслі яе YouTube-канал, а разам з ім «экстрэмісцкім» уладамі прызнана і вядомае відэа «Мы беларусы», заўважыла «Люстэрка».

Скрыншот з youtube.com/@danuta8

Аўтаркай канала з’яўляецца Наталля Богданава з Гомеля. Яна пачала яго весці амаль дзесяць гадоў таму. Адным з першых відэа стаў ролік «Мы беларусы», у якім пляменніца Наталлі, чытаючы дзіцячую кнігу, не стрымлівае слёз.

Дзяўчынка са слязьмі ў голасе чытае фразы: «мы беларусы», «мы маленькія грамадзяне», «нам добра ўсюды — у парку, у полі, на рацэ». Пасля чытання жаночы голас пытаецца: «Табе добра?» — і дзяўчынка адказвае «так», працягваючы плакаць.

Відэа было загружана ў лістападзе 2016 года і хутка разышлося па інтэрнэце. На арыгінальным канале яно сабрала больш за 270 тысяч праглядаў. Сёння яго гераіні ўжо больш за 16 гадоў.

24 красавіка суд Светлагорскага раёна прызнаў YouTube-канал Наталлі Богданавай экстрэмісцкім матэрыялам.

Каментары7

  • ничего новогодний
    29.08.2025
    Скотный двор лукашенко, демонстрирует преданность русскому миру России...
  • Жыгуль
    29.08.2025
    Усё лагічна. Акупацыйная ўлада павінна пераконваць нас штодзённа, што мы - НЕбеларусы.
  • Паправачка
    29.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы8

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць