Моды1414

Стылістка пракаментавала школьную форму «Беллегпрама» — а вам як? ШМАТ ФОТА

На новы навучальны год «Беллегпрам» падрыхтаваў новую школьную форму. Адзенне дзелавога стылю для вучняў адшывалі каля 60 фабрык, сярод іх — «8 Марта», «Палессе», «Купалінка», «Славянка» і іншыя. Спыталі ў стылісткі Ганны Прышывалка, наколькі адпавядае духу часу бачанне стылю школьнікаў беларускімі прадпрыемствамі. 

Нагадаем, што з 1 верасня 2025 года наведваць заняткі ў адзенні дзелавога стылю абавязкова — гэту норму замацавалі ў абноўленым Кодэксе аб адукацыі.

Ганна Прышывалка, стылістка. Фота: prishivalko_stylist / Instagram

Стылістка Ганна Прышывалка лічыць, што сама ідэя і дзелавога стылю, і школьнай формы нядрэнная.

«Мне як стылістцы падаецца, што гэта правільная гісторыя, таму што мы ж усё яшчэ кажам пра этыкет паводзінаў за сталом, на перамовах ці іншых мерапрыемствах, але часам апускаем з гэтых правілаў момант пра знешні выгляд. Калі ў школы будзе хаця б маленечкі ўнёсак у развіццё густу і пачуцця эстэтыкі ў дзяцей, я лічу, будзе выдатна».

Таксама спецыялізаванае адзенне можа фармаваць адчуванне дачынення да нейкай важнай з’явы, установы.

«Што я маю на ўвазе? Напрыклад, форму ўніверсітэтаў і каледжаў, якія належаць да Лігі плюшчу. Іх форма — гэта не проста адзенне, гэта знак асаблівасці, дачынення да крутой арганізацыі. Не магу нічога з сабой парабіць, але тут дадаткова ўсплываюць і вобразы з Хогвартса — ты належыш да пэўнага факультэта і ганарышся гэтым», — каментуе стылістка.

У плюсы формы можна занесці і тое, што яна сцірае магчымую мяжу паміж дзецьмі з больш багатых сямей і бедных.

«Дрэс-код дапаможа канцэнтравацца на навучанні, а не на тым, каб выпендрыцца і папантавацца перад іншымі. Але калі ён нясе такую ж ідэю, якая была ў савецкія часы, — каб усе былі проста аднолькавымі, шэрай масай, то тут лёгка сысці ў бок Паўночнай Карэі і рабіць усім яшчэ і аднолькавыя прычоскі».

Па мадэлях новай школьнай формы на 2025-2026 навучальны год Ганна бачыць перакос акурат у бок ураўноўвання дзяцей без мэты дапамагчы ім. Задача нібыта ў іншым — каб усё выглядала акуратна для бацькоў і чыноўнікаў.

«Вельмі важна задаць пытанне: для каго мы гэта робім? Для дзяцей і падлеткаў. Пры гэтым сучасных, вельмі добра праінфармаваных. І ў распрацоўцы формы мы мусім пра іх думаць — улічваць іх пажаданні, патрабаванні і ідэі. Каб дзеці насілі форму з добрымі пачуццямі, таму што яна сучасная і стылёвая.

Тое, што я бачу ў каталогу, можа падабацца (ці быць абыякавым) вучням 1-3 класаў. Далей такое наўрад ці па сваёй волі захочацца школьнікам насіць. Для якой мэты мы ўпіхваем падлеткаў у тонкія штаны-трубы і прапаноўваем зашпіленыя на ўсе гузікі кашулі, калі многія з іх у сваім узросце звычайна камплексуюць наконт знешняга выгляду і ў звычайным жыцці любяць насіць нешта больш аб’ёмнае? Мы хочам, каб яны ненавідзелі гэтае адзенне?» — задаецца пытаннем суразмоўца.

Фота: каталог «Беллегпрама»

На погляд стылісткі, было б лепей распрацаваць для дзяцей рэчы з трыкатажу. Замест зашпіленых на ўсе гузікі кашуль — стылёвыя пола. А таксама ўкараняць рэчы-трансформеры, у якіх, напрыклад, можна адшпіліць доўгія рукавы, атрымаўшы кароткія.

Як найлепшыя варыянты ў каталогу Ганна вылучае гэтыя прапановы ад «Світанка», «Калінкі» і «8 сакавіка».

«Гэта больш-менш сучасныя опцыі, але, канечне, колеравая палітра тут вельмі бедная. Мне не падабаецца, што ў Еўропе, напрыклад, увогуле няма этыкету знешняга выгляду, але і прапаноўваць дзецям старамодныя рэчы без зручных, ідэйных элементаў, нічым не лепш», — лічыць стылістка.

Каментары14

  • даведка
    21.08.2025
    В русском порно до сих пор верхом фетиша является школьная форма СССР, а это?!
  • .
    21.08.2025
    Беларусь для нудных. Чорны колер формы сімвалізуе чорны пакет - лёс героя рускага свету.


    > Мне не падабаецца, што ў Еўропе, напрыклад, увогуле няма этыкету знешняга выгляду
    І добра. Увогуле гэтая стылістка часткова мае "старую", "традыцыйную" пазіцыю.
    Глядзеў нядаўна на адміністрацыю Трампа і блізкіх да яго рэпарцёраў - усе як квадратныя грамыкі (як наш Грамыка) з 1970-х. Жах.
  • даведка
    21.08.2025
    Страшно становится от уровня идиотизма власти, добравшейся до наших детей...
    Для девочек 1-8, 9 классов на первом месте предписано ношение: юбка (брюки).
    А до 8 класса белая или голубая рубашка и трикотажный жилет, какой мы все с вами можем наблюдать у американских школьников в голливудских фильмах...

    Иванец, ты кого растишь из белорусских девочек?.. Будущих защитниц родины?!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць