Моды115115

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Экс-супрацоўніца Міністэрства па падатках і зборах Марына Гірын і экс-работнік Рады бяспекі Яўген Буры разам ужо 13 гадоў. Цяпер яны ўзначальваюць ABBA (Асацыяцыю беларускага бізнэсу за мяжой). Паглядзіце на іх яркія запамінальныя вобразы.

Яўген Буры і Марына Гірын, кіраўнік і віцэ-прэзідэнтка ABBA. Тут і далей фота з іх сацсетак

Як Яўген, так і Марына вельмі любяць касцюмы. Прычым выбіраюць яны не банальныя чорна-белыя двойкі ці тройкі, а складаныя прынты і колеры, якія не кожны зможа ўдала зміксаваць.

У гэтым выпадку Марына спалучыла блузку ў крапінку (падобную да аўтарства Armani) з такім жа геаметрычным нізам — штанамі ў палоску.

Фішка Яўгена, як можна пабачыць, дадаваць у свае афіцыйна-дзелавыя вобразы аксэсуар у выглядзе яркай хусткі. Ну і проста не баяцца колераў.

Аксэсуары агулам — неад’емная частка любога вобразу, каб зрабіць яго завершаным. Сямейнай пары ў гэтым дапамагаюць цікавая біжутэрыя і сумачкі.

Яўген Буры на фота ніжэй аддае перавагу брэнду Armani. А ў Марыны сабралася калекцыя сумак ад Twinset, Dior і Gucci.

Яшчэ адна разынка вобразаў пары — цікавыя, ледзь заўважныя, акцэнты ў манахроме.

Тут у Марыны гэтую ролю выконваюць карункі, а ў Яўгена — жоўтыя штаны.

Шэрыя асфальтныя адценні адразу граюць па-іншаму з чырвоным акцэнтам-гальштукам ці яркімі вуснамі. Так, макіяж часам выконвае такую ж функцыю дапаўнення вобразу — ён можа падкрэсліць вашу задуму ці сапсаваць.

Пара не баіцца яркіх колераў і ў якасці асноўнай базы. Ружовыя і жоўтыя настраёвыя колеры, відавочна, адны з любімых у сям’і. Яны вельмі асвяжаюць і дакладна вылучаць з натоўпу.

Што ў Марыны, што ў Яўгена атрымліваецца выглядаць стылёва нават у халодны сезон, калі ўсе навокал, здаецца, захутаныя ў бясформенныя пухавікі, курткі і шалікі з шапкамі, часцей — чорных колераў.

Паліто і абутак Марыны тут спалучаецца з вобразам Яўгена ў такіх жа кавава-бежавых адценнях:

У вобразах ніжэй таксама пераважаюць натуральныя, прыродныя адценні:

Бежавы трэнч — неўміручая класіка любога модніка ці модніцы
Паліто ад Barbour і кашуля ад BOSS — універсальныя кійкі-ратавалачкі. У такім адзенні будзе дарэчы як у офіс, так і на сустрэчу з сябрамі ў бар

Яўген Буры працаваў у сістэме Міністэрства па падатках і зборах (1998-2014) і ў Радзе бяспекі (2014-2019), у 2019-2020 — у IT-кампаніі ў сферы фінансаў. У 2020 далучыўся да Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі. У 2021 стварыў ABBA.

Марына Гірын — працавала ў сістэме Міністэрства па падатках і зборах, пасля перайшла ў сферу нерухомасці. У ABBA адказвае за кірунак бізнэс-ледзі за мяжой, з’яўляецца сузаснавальніцай бара Connect Wine Coffee Bar у Варшаве.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары115

  • Pitagores
    11.03.2025
    ♣️🥳♣️🫣
  • Спадар
    11.03.2025
    Малайцы,есць пачуцце густу!
  • Очэнь рады што ў нас модная апазіцыя
    11.03.2025
    Злобный вожык, дажэ інцярэсна як важны апазіцыяніраваць Коліньку будуць ))) таблеткамі што ён падарыў?

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе7

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі бізнэсмен стаў уладальнікам найбуйнейшай сеткі крам Samsung у Польшчы1

Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю1

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі41

Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка3

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе7

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць