Грамадства3030

Еўракамісія выдае 3 мільёны еўра на падтрымку беларускага бізнэсу за мяжой. У кансорцыум уваходзяць ABBA, Imaguru і Belbiz

Запушчаны праект Беларуская дыяспарная ініцыятыва, які «імкнецца садзейнічаць пераемнасці і росту беларускай бізнэс-супольнасці ў выгнанні».

Кіраўніцтва ABBA — Серж Наўродскі, Марына Гірын і Яўген Буры

12—13 лютага ў Бруселі адбыўся запуск праекта Belarusian Diaspora Initiative (Беларуская дыяспарная ініцыятыва, BDI). Еўракамісія дасць яго стваральнікам 3 мільёны еўра на тры гады.

«У рамках гэтага праекту [беларуская бізнэс-асацыяцыя] ABBA далучылася да вядучага кансорцыўму пад кіраўніцтвам Еўрапейскай гандлёва-прамысловай палаты. Партнёрамі кансорцыўму сталі Польская гандлёва-прамысловая палата, Літоўская гандлёвая палата, Эстонская гандлёва-прамысловая палата, Каўнаская палата гандлю, прамысловасці і рамёстваў, а таксама Imaguru Global», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ABBA.

Сярод мэтаў новай ініцыятывы — садзейнічаць пераемнасці і росту беларускай бізнэс-супольнасці ў выгнанні. «Акрамя таго, дзейнасць праекта будзе спрыяць устойліваму росту і стабільнасці бізнэсу, лепш падрыхтоўваючы іх да паспяховай рэінтэграцыі на радзіму ў будучыні», — абяцаюць стваральнікі.

Што ад гэтай падтрымкі Еўракамісіі атрымае бізнэс з беларускімі каранямі? Кіраўніцтва ABBA пералічвае вось такія тры пункты:

  • Выхад на еўрапейскі рынак праз супрацоўніцтва з ключавымі гандлёва-прамысловымі палатамі.
  • Падтрымка і лабіраванне на еўрапейскім узроўні.
  • Фінансаванне і адукацыйныя магчымасці для развіцця і маштабавання бізнэсу.

Каментары30

  • Румын
    26.02.2025
    Што? Гто гэта такія? Псеўдабеларускія інфацыгыне? Нейкі трэш, нейкае іншае вымярэнне...
  • А як гэта дапаможа
    26.02.2025
    беларускім палітвязням?
  • Luniz
    26.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць