Грамадства66

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Імя Настассі Трубчык-Дзіваковай з'явілася ў абноўленым спісе «экстрэмістаў» ад МУС.

Настасся Трубчык-Дзівакова. Фота з яе старонкі Укантакце

Настассі Трубчык-Дзіваковай 24 гады. Родам яна з Горак.

Пасля сканчэння школы ў 2018 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, на факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый. Працавала ў бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па размеркаванні.

Нядаўна Настасся выйшла замуж і ўзяла двайное прозвішча, пакінуўшы сваё і дадаўшы прозвішча мужа.

Яе асудзілі ў 2025 годзе па «народным» 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса, імаверна, за ўдзел у пратэстах. Меркавана, ёй прысудзілі «хатнюю хімію», пасля чаго ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў» МУС.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, толькі да кастрычніка 2023 года было заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Які светлы чалавек
    22.07.2025
    Вочы як у анёла. І ручкі такія прыгожыя. З яе б іконы пісаць у царкве.
  • Жнівень
    22.07.2025
    Самы трагічны мэм :экстрэмісты Беларусі
  • даведка
    22.07.2025
    У меня в районе по данным официальных протоколов должен бы быть второй тур.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць