Эканоміка11

Крамы і пастаўшчыкоў будуць штрафаваць за адсутнасць гародніны

Пасля калапсу з бульбай, улады спрабуюць не дапусціць паўтарэння сітуацыі.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці». Дакумент прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананне абавязкаў па пастаўцы плодаагародніннай прадукцыі.

За непастаўку ці недастатковую пастаўку гародніны са стабілізацыйных фондаў па адпаведным дагаворы, за яе адсутнасць у гандлёвым аб'екце ў міжсезонны перыяд прадугледжваецца штраф у памеры ад 5 да 200 базавых велічынь (па стане на 2025 года гэта ад 210 да 8400 рублёў).

Раней Лукашэнка падпісаны ўказ «Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб», накіраваны на тое, каб наяўнасць у крамах гародніны, асабліва ў міжсезонны перыяд.

Указ вызначае, напрыклад, механізм выдавы гандлёвым сеткам крэдытаў на льготных умовах для ўнясення авансу за 30% гародніны, якая закладваецца па дзяржзаказе пад патрэбы сетак. Крэдыты можна будзе ўзяць у беларускіх рублях з выплатай працэнтаў за карыстанне імі ў памеры 3% гадавых, піша БелТА.

Акрамя таго, пастаўшчыкоў абавязалі забяспечыць пастаўку гародніны для гандлёвых сетак.

Гэтыя дакументы прынялі з-за недахопу бульбы ў продажы, які здарыўся сёлета.

Каментары1

  • Дзякуй Лукашэнку
    12.07.2025
    Ну дожра, а можна яшчэ штрафаваць за адсутнасць дробных грошаў, за мокрую падлогу пасля дажджа, за цемру ноччу.

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў1

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы10

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы6

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць