Культура

У Вялікім тэатры хочуць зрабіць пастаноўку ў інтэр'еры замка Радзівілаў

У Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі разглядаюць магчымасць пастаноўкі спектакля ўнутры самога замка Радзівілаў у Нясвіжы. Пра гэта расказаў мастацкі кіраўнік тэатра Арцём Макараў падчас фестывалю «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», піша «Смартпрэс».

Фота: Смартпрэс

Паводле слоў рэжысёра, ідэя правесці не толькі выступленні на дваровым пляцы, але і стварыць новую пастаноўку ў самім замку — мара творчага калектыву. Ён адзначыў, што такія мерапрыемствы дапамагаюць выйсці за рамкі традыцыйнага сцэнічнага фармату і надаюць мастацтву асаблівую атмасферу.

Макараў, праўда, прызнаў, што пакуль рана гаварыць пра канкрэтныя тэрміны ці ідэі, бо рэпертуар тэатра і так насычаны. Але ён упэўнены: замак Радзівілаў — цудоўнае, вельмі натхняльнае месца, якое само па сабе можа стаць сцэнаграфіяй для любога творчага праекта.

15-ты фестываль «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» прайшоў у Нясвіжы з 22 па 24 чэрвеня 2025 года.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць