Грамадства1010

Кіт Келаг пракаментаваў свой візіт у Мінск

Спецпасланнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг у сацсетцы X коратка пракаментаваў свой нядаўні візіт у Беларусь, у выніку якога на волю выйшлі 14 палітвязняў, уключаючы Сяргея Ціханоўскага.

Кіт Келаг і Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску

«У цэлым выдатная камандная праца. Наша дэлегацыя сустрэлася з кіраўніком Беларусі Лукашэнкам і яго камандай. Джон Коўл (намеснік Келага. — НН) вёў перамовы адносна двухбаковых адносін паміж ЗША і Беларуссю, у выніку чаго былі вызваленыя 14 палітычных зняволеных, якія доўга ўтрымліваліся, з шасці краін, у тым ліку з Японіі і Польшчы.

Я абмяркоўваў вайну паміж Расіяй і Украінай і тое, як прэзідэнт Дональд Трамп прыкладае ўсе намаганні, каб спыніць вайну і спыніць кровапраліцце. Прэзідэнт Трамп працягвае садзейнічаць міру праз сілу», — напісаў Кіт Келаг.

Каментары10

  • Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь
    23.06.2025
    Стратэгічныя нацыянальныя інтарэсы Беларусі на цяперашнім гістарычным этапе:
    1) Ацалець як нацыі і зберагчы нашу дзяржаву Беларусь.
    2) Не даць зацягнуць Беларусь у чужую вайну.
    3) ДАМОВІЦЦА ПАМІЖ САБОЙ/Спыніць грамадзянскую вайну , Размаўляць Ў ХАЦЕ РОДНАЙ МОВАЙ
    4) змагацца з імперыяй 7/24
  • абвал цэнаў на нафту быў галоўным фактарам перамогі ЗША ў Халоднай вайне
    23.06.2025
    У 1980-я гады Рэган разгарну падобную стратэгію. Саудаўская Арабія павялічыла здабычу нафты з 2 мільёнаў да 10 мільёнаў барэляў у дзень. Гэта затапіла рынак, выклікаўшы падзеньне цэнаў з 32 да 10 даляраў за барэль. Для Бальшавіцкай імпэрыі, якая моцна залежала ад высокіх даходаў ад нафты, гэта быў разбуральны ўдар. Толькі ў 1986 годзе яны страцілі больш за 20 мільярдаў даляраў — каля 7.5% свайго гадавога даходу — і іхны бюджэт ужо быў дэфіцытным.
    Хоць гэта і нашкодзіла эканоміцы Саудаўскай Арабіі ў кароткатэрміновай пэрспэктыве, выглядае, што ЗША аказалі фінансавую падтрымку. Як сьведчыць адна крыніца, тагачасны дырэктар ЦРУ Кейсі прапанаваў шэйхам фінансавыя рэпарацыі ў абмен на гэты крок. Гэта пацьвярджаецца тым фактам, што ў 1986 годзе 80% саудаўскай нафты прадавалася праз амэрыканскія кампаніі, такія як Exxon, Mobil, Texaco і Chevron.
    У выніку Бальшавіцкая імпэрыя пагрузілася ў глыбокую рэцэсію. Ужо далікатнае, цэнтралізавана плянаванае гаспадарка Бальшавіцкай імпэрыі не змагла справіцца з шокам. Замежная запазычанасьць СССР вырасла з 30 мільярдаў даляраў у 1986 годзе да 50 мільярдаў даляраў у 1989 годзе.
    Урэшце, цэны на нафту аднавіліся, дасягнуўшы прыбытковасьці для Саудаўскай Арабіі ў пачатку 2000-х. Але да таго часу яны, верагодна, назапасілі значныя сувэрэнныя фонды з высокапрыбытковых 1970-х гадоў. ЗША ж, тым часам, атрымалі значны прыбытак. У 1986 годзе амэрыканскія бэнзакалёнкі нават раздавалі бяспланны бэнзін у якасьці рэклямы.
    Гэты абвал цэнаў на нафту быў галоўным фактарам перамогі ЗША ў Халоднай вайне. Выніковыя эканамічныя цяжкасьці вымусілі Бальшавіцкага мафіёзнага боса Міхаіла Гарбачова пайсьці на непапулярныя палітычныя саступкі. Ягоныя спробы рэформаў (ягонай імпэрыі) былі асуджаныя на правал з-за недахопу сродкаў. Рыторыка Гарбачова не знайшла водгуку ў насельніцтва, якое ўсё больш беднела і патрабавала адказнасьці за недальнабачныя дзеяньні ўраду. Гэта адкрыла шлях для антыкаляніяльнай жорсткай крытыкі ўсёй Бальшавіцкай імпэрскай сыстэмы. Да канца 1980-х гадоў распад Бальшавіцкай імпэрыі быў непазьбежны.
  • візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі
    23.06.2025
    Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі !

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

«Змеі паслядоўна ўціраюцца ў давер». Азаронак не пакінуў каменя на камні ад знакавых прарасійскіх актывістаў16

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?5

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»29

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць