Грамадства55

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»

Пра тое, што ў Беларусі пачалі сістэмна ствараць уласныя серыялы, паведаміў міністр культуры Руслан Чарнецкі ў эфіры тэлеканала СТБ.

Руслан Чарнецкі. Фота: «СБ»

Міністр падкрэсліў, што цяпер стаіць задача да 1 верасня навесці на кінастудыі «Беларусьфільм» парадак у кадрах і матэрыяльнай базе. А пасля таго ад Міністэрства культуры і «Беларусьфільма» чакаюць якасных кінапраектаў, у тым ліку і серыялаў.

Ён нагадаў, што 18 верасня адбудзецца прэм’ера фільма «Класная», які змогуць паглядзець гледачы. Акрамя таго, цяпер у працы знаходзяцца яшчэ тры фільмы: адзін выйдзе ў гэтым годзе, а два пераносяцца на 2026 год.

Новам кірункам для «Беларусьфільма» мае стаць «стварэнне на пастаяннай аснове лінейкі сваіх серыялаў для сваіх тэлеканалаў».

Раней, па словах Чарнецкага, такую прадукцыю ў краіне на пастаяннай аснове не здымалі, а цяпер галоўнае для гэтага ўжо ёсць:

«І тэлеканалы, у тым ліку тэлеканал СТБ, гатовыя з намі супрацоўнічаць. З намі — гэта з «Беларусьфільмам» і з Міністэрствам культуры. І паставіць на пастаянную аснову здымкі гэтых серыялаў».

Каментары5

  • Мх
    16.06.2025
    Я так разумею, зноў будуць серыялы пра "калгаснікаў", якія апранутыя ў стылі 70-х гадоў, і ездзяць у лепшым выпадку на якіх жыгулях тых жа гадоў, дзеянне адбываецца ў паралельнай рэальнасці, і да іх на лета прыязджаюць "гарадскія", якія апрануты ўжо па сучаснай модзе, і ездзяць на люксавых Мэрсэдэсах і ўсяму здзіўляюцца. "Калгаснікаў" знаёмяць з сучаснымі тэхналогіямі, смарфтонамі і 4G. Па заканчэнні серыяла счаслівая маладая калгасніца з'яжджае да новага мужа ў вялікі горад (а мо і ў саму Маскву).
  • Абу
    16.06.2025
    "Хросны Бацька", "Гульні пад Тронам", "Тэорыя вялікага выбуху" (пра несварэнне ў лукашэнкі), "Breaking Dad"...
  • а трэба зачыняць усе імперскія ТВ каналы + ВОД
    17.06.2025
    я працую з гэтым за мяжой, каб гэта спрацавала трэба зачыняць усе імперскія ТВ каналы & ВОД (VOD), а гэта небяспечна, пуцін адразу нападзе на нас. Таму атрымаюць адкаты 20-40% , некаторыя сядуць і на гэтым усё.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць